Знайсці
05.04.2024 / 09:1617РусŁacБел

«Пачалося шаленства: усе журналісты — гэта гэбэшнікі». Халезін расказаў, чаму пасварыўся з Саннікавым

У вялікай размове з «Нашай Нівай» Мікалай Халезін расказаў, чаму разышліся яго шлях і шлях Андрэя Саннікава.

«Наша Ніва»: Чаму рассварыліся з Саннікавым, з якім былі паплечнікам?

Мікалай Халезін: Мы з Федзем Паўлючэнкам вялі сайт «Хартыі» ў 2011 годзе — так выпала, што ўсе іншыя аказаліся ў турме. Першае, што мы зрабілі — аднавілі сяброўства структуры з журналістамі, бо «Хартыя» пасралася з усімі, з кім можна. Мы дамовіліся: давайце пакінем усё ў мінулым, гэта была не наша гісторыя. І ўсе пачалі з намі супрацоўнічаць. Мы паднялі тады наведвальнасць да паўмільёна карыстальнікаў на дзень.

Андрэй Саннікаў. Фота: яго фэйсбук

Але пасля выйшлі з турмы Саннікаў і Бандарэнка і пачалося нейкае шаленства. Зноў гэта гісторыя, што ўсе журналісты — гэта гэбэшнікі. Нам нельга ўжо было пакідаць свае імёны ўнутры гэтай структуры. Я не хачу асацыявацца з тым, што я раздаю пасады ў КДБ.

Было б дзіўна застацца там і сваю рэпутацыю паставіць пад удар. І мы так з Федзем рэціраваліся. Пасля мяне абвінавацілі, што я хацеў забраць сабе «Хартыю» (на які яна была б мне патрэбная, у мяне ёсць тэатр вельмі някепскі). А далей панеслася, сталі выкошваць усіх, і ў выніку там засталіся толькі Саннікаў з Радзінай і Бандарэнка з жонкай.

«НН»: Як цяпер да Саннікава ставіцеся?

МХ: А я не разумею, чым ён займаецца. Апошняе, што я бачыў — гэта катлеты. Ну, заставайся з катлетамі, я не хачу цябе запрашаць у сваё кулінарнае шоу. У яго рэпутацыя і на міжнароднай арэне знікла.

«НН»: А з Наталляй Радзінай якія адносіны?

МХ: А ў нас з ёй з 2012 года ніякіх адносін. Таму я паняцця не маю, што ў іх адбываецца і мне гэта не вельмі цікава. Я разумею, што тэатр — гэта структура, якая стварае пэўны кантэнт, прапануе яго аўдыторыі і жыве ў адкрытай прасторы. А што такое «Хартыя» — структура, карпарацыя? Калі гэта рэдакцыя сайта — ну так сабе рэдакцыя, я не чытаю з 2012 года іх. І ў падзяку за гэта яны пра мяне і не пішуць.

Чытайце таксама:

Вялікая гутарка з Халезіным — як прапаноўвалі адлёт Лукашэнку, пра Саннікава і журналістыку 90-х, тэатр і грошы

Халезін пра Tut.by: Гэта быў не феномен, а прадукт канфармізму

«Калі я для яго агент, чаму я павінны яго паважаць?» Халезін пра Пазняка

Навумчык адказаў Халезіну: Ні я, ні Пазняк не атрымлівалі ў эміграцыі ні цэнту сацыяльнай дапамогі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
5
05.04.2024
Отец семьи, у Зенона есть конкретный стержень и он для нас дорогого стоит. А вот Халезин с ним в этом никак не сравнится, как оказалось, он в политике временами приходящий персонаж... И если это будет продолжаться, то все вскроется для чего ему это надо.
05.04.2024
Трубадур, то бок чысты прадукт канфармізму
0
Чачот/адказаць/
05.04.2024
А никто никогда не замечал что Хартия тырит комменты и публикует их вместе с контентом с НН?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031