Знайсці
04.04.2024 / 11:0513РусŁacБел

Вядучы АНТ аблажаўся ў эфіры — стаў пярэчыць Вярхоўнаму суду Беларусі ВІДЭА

Юрысты звярнулі ўвагу на абсурдную заяву, якую дазволіў сабе вядучы АНТ Андрэй Аляксандраў у сюжэце пра затрыманне валанцёраў брэсцкай «Вясны». Ім выстаўляецца прэтэнзія ў тым, што яны хадзілі на адкрытыя працэсы і занатоўвалі агучаную інфармацыю.

Аляксандраў вырашыў расставіць кропкі над «і»:

«Унясем яснасць. Суд — не прахадны двор. Калі працэс адкрыты, гэта не значыць, што туды можа прыйсці хто заўгодна і з якімі ўздумаецца мэтамі».

І гэта максімальна крывая інтэрпрэтацыя заканадаўства.

Вярхоўны суд Беларусі патрабуе забяспечваць (прынамсі на паперы) галоснасць пры ажыццяўленні правасуддзя. З гэтай мэтай Пленум Вярхоўнага суда апублікаваў пастанову, якая дзейнічае і дагэтуль.

Што ў ёй сказана?

Па-першае, пацвярджаецца, што асноўнай формай рэалізацыі прынцыпу галоснасці з’яўляецца менавіта магчымасць прысутнічаць на паседжанні асобам, якія не з’яўляюцца ўдзельнікамі працэсу.

Па-другое, акцэнтуецца ўвага на тым, што любы з прысутных можа са свайго месца праводзіць фіксацыю хода паседжання ў пісьмовай форме ці шляхам аўдыязапісу. 

Гэтыя палажэнні супярэчаць таму, што нагаварыў Аляксандраў. Калі працэс адкрыты, то гэта якраз значыць, што туды можа прыйсці хто заўгодна.

Натуральна, што пісаў тэкст не сам Аляксандраў, ён проста гаворачая галава. Але абсурдныя словы агучыў менавіта ён.

Чытайце таксама:

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі выйшлі на плато, і яно будзе захоўвацца — сацыёлаг Коршунаў

Гігін: Геніюш нікому не здрадзіла, але рэабілітаваць нельга. А Быкава прыняць як частку мяцежнай інтэлігенцыі

Прарасійская актывістка Мірсалімава атрымала гіганцкі штраф — за «адзіночны пікет з БЧБ»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
60
Ха-ха
21
Ого
7
Сумна
9
Абуральна
30
0
Андрусь/адказаць/
04.04.2024
"Суд — не прахадны двор", наадварот - гэты суд трэба будзе трансляваць у наўпроставым эфіры (можна якраз на ОНТ), каб усе бачылі вочы гэтага прыстасаванца і ягоныя спробы апраўдвацца. 
0
Paliašuk/адказаць/
04.04.2024
Ёсць Андрэй Аляксандраў з БелаПАН - журналіст, паэт, заўзятар ФК Ліверпуль і, нажаль, палітвязень. А ёсць ягоны поўны цёзка- прапагандон на зарплаце, агучвае чэкісцкія метадычкі. Я не здзіўлюся, калі спецыяльна аднафамільца вывелі ў медыя, каб перабіваць парадак дня і пры пошуку выдавалася ягонае трызненне, а не інфармацыя аб палітзняволеным. Катынь/Хатынь і таму падобныя хітрыкі. Калі гэты псеўда-Аляксандраў так баіцца розгаласу, то спяшаюся супакоіць: ягоны суд будзе адкрытым, з прамой трансляцыяй у інтэрнэце, допускам СМІ. Праславішся на ўвесь свет, ёлуп.
0
Сергей/адказаць/
05.04.2024
Paliašuk, настоящая фамилия Козел с ударением на первый слог, как они говорят в семье. Но все-таки второй слог.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера