Знайсці
02.04.2024 / 15:1013РусŁacБел

Удзельніку пратэстаў у Баранавічах далі 25 гадоў асобага рэжыму. Але ёсць нюанс

Падчас апошняга канвеернага суда над удзельнікамі пратэстаў у Баранавічах, аднаму з падсудных далі нечаканы прысуд — 25 гадоў калоніі асобага рэжыму. Вось што адбылося.

Аляксандр Лявончык. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Асуджанага зваць Аляксандр Лявончык. Мы знайшлі толькі аднаго жыхара Баранавічаў з такімі звесткамі. Яму 41 год. Вядома, што мужчына доўгі час працаваў майстрам па дахах у Расіі. Таксама ў Лявончыка ёсць непаўналетняе дзіця.

У Лявончыка ўжо было 11 судзімасцяў, у тым ліку за забойства. Невядома, дзе ён яго здзейсніў — у спісе пастанаўленняў судоў мы не знайшлі ягонай справы.

Згодна з інфармацыяй з сайта Вярхоўнага суда, Лявончык з 10 па 11 жніўня 2020 удзельнічаў у пратэстах у Баранавічах, гучна выкрыкваў лозунгі, дэманстраваў беларускую нацыянальную сімволіку, чым «груба парушыў грамадскі парадак».

Яго не затрымлівалі за ўдзел у дэманстрацыях, але ў канцы 2021 асудзілі за новае забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю. Лявончык атрымаў за гэта 23 гады.

Цяпер сілавікі ідэнтыфікавалі яго як удзельніка пратэстаў. На новым працэсе Лявончыку прысудзілі яшчэ 3 гады зняволення. Але з улікам частковага паглынання тэрмінаў атрымалася 25 гадоў асобага рэжыму.

Адбываць пакаранне Лявончык будзе ў калоніі №13 у Глыбокім. Гэта адзіная калонія асобага рэжыму ў Беларусі. Там адбываюць пакаранне тры чалавекі, асуджаныя па чыста палітычных артыкулах — Мікалай Статкевіч, рэйкавы партызан Віталь Мельнік і Яраслаў Саковіч, якога асудзілі за перадачу звестак УСУ на 11 гадоў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя прысуды 8 з 17 чалавек, якіх учора судзілі ў Баранавічах за пратэсты 2020 года

67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы

Што за берасцеец, якога КДБ выстаўляе ўкраінскім дыверсантам? У сацсетках ён адэпт «рускага свету» і прыхільнік Расіі ў вайне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
14
Ха-ха
4
Ого
10
Сумна
8
Абуральна
35
3
Пуdzh/адказаць/
02.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
Пытанне /адказаць/
02.04.2024
Хрыч, як там пражываюць патрыёты лукашэнкі-забойцы Тарайкоўскага, Шутава, Мікіты Крыўцова, Бандарэнкі, Ашурка, Алеся Пушкіна, Клімовіча?
2
Пуdzh/адказаць/
02.04.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера