Знайсці
27.03.2024 / 19:5214РусŁacБел

Гігін вытлумачыў заявы Лукашэнкі ў Ашмянах: Беларусь не будзе нападаць на Польшчу. Расія, магчыма, таксама не будзе

Нагаворанае Лукашэнкам учора пад Ашмянамі падчас наведвання вайсковых лагераў узяўся аформіць у нешта звязнае адзін з вядомых прапагандыстаў, пакуль яшчэ дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі, але ўжо амаль дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Гігін. Прытым у вачах Гігіна ўсё там прамоўленае настолькі важнае і прынцыповае, што цягне ні больш і ні менш як на «Ашмянскую дэкларацыю». 

Фота: «Пул Первого»

Паводле інтэрпрэтацыі Гігіна, Лукашэнка хацеў сказаць, што ні Беларусь, ні, «паводле нашых звестак», Расія не маюць намераў нападу на Польшчу ці краіны Балтыі.

Але ў той жа час не толькі войска, але і ўсе беларускія сілавыя структуры гатовыя «даць рашучы адпор любому ваеннаму ўварванню на нашу тэрыторыю з боку НАТА альбо падкантрольных гэтаму агрэсіўнаму блоку структур». І сілы і сродкі для гэтага, маўляў, ёсць, а хто сунецца з правакацыямі — будзе знішчацца.

Вайскова-палітычны саюз з Расіяй, паводле «Ашмянскай дэкларацыі», «моцны як ніколі», і гэта пацвердзіла рэакцыя на нядаўні тэракт у Краснагорску пад Масквой. А касмічны палёт беларускі Марыны Васілеўскай «сведчыць не толькі пра трываласць расійска-беларускага саюза, але і пра наш настрой на мірнае і стваральнае развіццё».

Чытайце таксама:

Колькі Лукашэнку каштавала адправіць у космас сваю касманаўтку

Лукашэнка заявіў, што перадасць Пуціну звесткі аб «куратарах» тэракта ў «Крокусе»

Памеранскі шпіц Умка заслухаў, як беларускія генералы збіраюцца супрацьстаяць Захаду ФОТА

Лукашэнка настойліва руйнуе пуцінскую тэорыю пра ўкраінскі след у тэракце ў «Крокусе»

Лукашэнка адказаў Сахашчыку: Поўная дурасць

Лукашэнка прыехаў з інспекцыяй войска пад літоўскую мяжу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
25
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4
0
Рэчаіснасьць/адказаць/
28.03.2024
Хихи да хаха, і як напад прайшоў, што тамака з Кіевам за 3 дні?
4
Для справки/адказаць/
28.03.2024
Янкель, нашей новой может называться только отечественный внедорожник ВАЗ 2121 "Нива". Лично для меня других нив не было, нет и не будет.
0
Света з кабінета/адказаць/
28.03.2024
Сведка ад Лукі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930