Знайсці
26.03.2024 / 19:57РусŁacБел

Выпускнікам яшчэ двух ліцэяў дазволілі паступаць у свае ВНУ без экзаменаў

Выпускнікі ліцэяў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава ў выпадку выдатнай паспяховасці змогуць паступаць у свае ВНУ без выпрабаванняў. Пра гэта журналістам паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў, піша БелТА.

Будынак ліцэя Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Фота: Яндэкс.Карты

«Крыху пашыраныя магчымасці паступлення выпускнікоў ліцэяў пры ўстановах вышэйшай адукацыі. Калі летась паступаць у свае альма-матэр пры выдатнай паспяховасці без экзаменаў маглі выпускнікі ліцэя БДУ, ліцэя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і ліцэя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, то сёлета ў гэты пералік дададзеныя ліцэй Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта», — расказаў Сяргей Пішчоў.

Ён нагадаў, што ўмовы для гэтага засталіся ранейшыя:

«Паступаць выпускнікі гэтых ліцэяў у свае ВНУ могуць у выпадку, калі ў іх у дакуменце аб адукацыі маюцца адзнакі не ніжэй за 8, а па вучэбных прадметах, якія адпавядаюць профільным прадметам уступных выпрабаванняў — не ніжэй за 9. Гэтыя ўмовы неабходна вытрымліваць», — падкрэсліў прадстаўнік Мінадукацыі.

Чытайце таксама:

Выпускнікам профільных класаў дазволілі паступаць на адпаведныя спецыяльнасці без экзаменаў

Экс-дырэктар Ліцэя БДУ пра наданне імя Дзяржынскага: Духу ліцэя там ужо няма

Што вядома пра дырэктарку Ліцэя БДУ, якая прапанавала пераназваць яго ў імя Фелікса Дзяржынскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031