Скрыншот відэа МУС Расіі

Скрыншот відэа МУС Расіі

Супрацоўнікі паліцыі затрымалі жыхарку Балашыхі, якая ўтрымлівала ў рабстве шэсць чалавек з Беларусі і прымушала іх прасіць міласціну, піша ТАСС.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, зламысніца незаконна ўтрымлівала пяцярых мужчын і жанчыну ў кватэры аднаго з дамоў у горадзе Балашыха», — сказалі ў прэс-службе МУС Расіі.

У ГУ МУС дадалі, што затрыманая ўжывала ў дачыненні да ўтрыманых фізічны і псіхалагічны гвалт. Яна забрала ў іх дакументы і мабільныя тэлефоны, таксама прымушала іх прасіць міласціну. Пры гэтым сама яна назірала за імі, кантралюючы дзейнасць.

«У выніку праведзеных паліцэйскімі мерапрыемстваў падазраваная затрыманая і дастаўленая ў тэрытарыяльны аддзел паліцыі. Падчас ператрусаў канфіскаваныя шыльды, на якіх напісаныя просьбы аб дапамозе, грошы, пашпарты, смартфоны, банкаўскія карты», — дадалі ў паліцыі. Жанчыне можа пагражаць да 10 гадоў калоніі.

Змена людзей доўжылася з самае раніцы да позняга вечара, штодзённы даход кожнага чалавека складаў ад 5 тысяч да 10 тысяч рублёў (55—110 даляраў), гэтыя грошы прысвойвала «гаспадыня».

Чытайце таксама:

У Падмаскоўі вызвалілі з працоўнага рабства беларусаў, якія прасілі міласціну за ежу

«У Расіі далёка не ўцячэш». Беларус, якога вызвалілі з працоўнага рабства на Урале, расказаў сваю гісторыю

Вызваленая беларуска расказала, як апынулася ў працоўным рабстве ў М'янме і што там рабіла

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
8
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
20