Знайсці
19.03.2024 / 20:46РусŁacБел

У Магілёве суд апраўдаў былога палітвязня

23 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва адбыўся працэс з надзвычай рэдкім у беларускай судовай практыцы вынікам. Суддзя Наталля Панасенка, заслухаўшы бакі, пастанавіла, што мясцовы жыхар і былы палітвязень, якога вінавацілі ў «распаўсюджанні экстрэмізму», невінаваты, заўважылі праваабаронцы з Mayday Team.

Павел Белагалоў

Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным парушэнні, мужчына 26 лістапада 2020 года захаваў у сябе ў Viber ва ўкладцы «Мае нататкі» спасылку на матэрыял спартыўнага сайта Tribuna, які амаль праз год пасля таго, 25 жніўня 2021 года, быў уключаны ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Паколькі на момант затрымання 22 лютага 2024 года магілёвец не выдаліў гэтую спасылку з нататак, Ленінскі РУУС завёў на яго адміністрацыйную справу.

Але 23 лютага Наталля Панасенка вынесла нечаканы вердыкт:

«Не прадстаўлена доказаў, якія пацвярджаюць, што вышэйзгаданую інфармацыйную прадукцыю Б. захоўваў у катэгорыі «Мае нататкі» з мэтай распаўсюджвання», — гаворыцца ў рашэнні, апублікаваным у Банку судовых пастаноў.

Паводле інфармацыі Mayday Team, чалавекам, якога міліцыя спрабавала падвесці пад адміністрацыйную адказнасць, быў былы палітвязень Павел Белагалоў. Ён 29 верасня 2021 года быў затрыманы паводле так званай «справы Зельцэра». 25 жніўня 2022 года суд Дрыбінскага раёна прызнаў яго вінаватым у «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) і «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1) і прысудзіў да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Павел Белагалоў цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю, па падліках праваабаронцаў, 10 кастрычніка 2023 года.

Чытайце таксама:

У Крупках суд апраўдаў абвінавачанага ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Супрацоўніка фонду «Вяртанне» будуць судзіць за данат

Стрымера і галоўнага рэдактара ixbt.games Віталя Казунова арыштавалі на 10 сутак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
31
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
8
Сумна
5
Абуральна
13
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031