Знайсці
19.03.2024 / 11:331РусŁacБел

Намеснік кіраўніка «Імперскага рускага балета» Вітаўтас Таранда памёр ва ўзросце 59 гадоў

«Учора, сэрца. Найлепшы брат у свеце сышоў», — напісаў яго брат Гедзімінас.

Вітаўтас Таранда (Фота: ballet-imperial.ru)

Памёр намеснік дырэктара «Імперскага рускага балета» Вітаўтас Таранда, яму было 59 гадоў, паведаміў РБК яго брат балетмайстар Гедзімінас Таранда.

«Учора, сэрца. Найлепшы брат у свеце сышоў», — сказаў ён.

Вітаўтас Таранда нарадзіўся ў 1965 годзе. У 1983-м скончыў Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча, пасля чаго працаваў у Вялікім тэатры ў Маскве. Таранда таксама атрымаў педагагічную адукацыю ў ГІТІСе. Намеснік дырэктара «Рускага імперскага балета» Вітаўтас Таранда быў з 1994 года, таксама кіраваў студыяй пры ім. Узнагароджаны ордэнам Дзягілева I ступені за ўклад у мастацтва.

Яго брат Гедзімінас Таранда — былы саліст Вялікага тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі. Трупу «Рускі імперскі балет» ён стварыў у 1994 годзе, у яе ўваходзіць каля 30 артыстаў, а рэпертуар уключае больш за 10 пастановак.

Чытайце таксама:

Памёр акцёр Аляксандр Шырвінт

Памёр Усевалад Свентахоўскі

Памерла Ніна Давыдзенка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
1
Што гэта было? /адказаць/
19.03.2024
Рускія імперцы Вітаўтас і Гедзімінас. Дзе там літоўскі блогер Жыльвінас Світоюс, няхай патлумачыць, што гэта такое.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031