Знайсці
16.03.2024 / 15:274РусŁacБел

У расійскім Белгарадзе з-за абстрэлаў закрылі гандлёвыя цэнтры і адмянілі заняткі ў школах

Пры абстрэле Белгарада і Белгарадскага раёна за дзень пашкоджана 106 кватэр у 22 дамах і 64 аўтамабілі. Загінулі два чалавекі, некалькі пацярпелі, сцвярджаюць мясцовыя ўлады.

Фота: Блэтгорад

Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што гандлёвыя цэнтры будуць зачыненыя 17 і 18 сакавіка, а ў школах і каледжах 18 і 19 сакавіка абвешчаныя выходнымі днямі, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Ён зазначыў, што дыстанцыйных заняткаў у гэтыя дні таксама не будзе.

Паводле яго слоў, адмяніць заняткі гэтымі днямі рэкамендавана і ў ВНУ. У дзіцячых садах 18 і 19 сакавіка будуць працаваць дзяжурныя групы, але бацькам рэкамендуецца пакінуць дзяцей дома.

Тэлеграм-канал «Пепел»

Пры абстрэле Белгарада і Белгарадскага раёна за дзень пашкоджана 106 кватэр у 22 дамах і 64 аўтамабілі.

У пасёлку Дубовае пашкоджана 13 дамоў, шэсць машын і аўтобус. У Разумным — два дамы і два аўтамабілі. У Паўночным — адзін дом і адзін аўтамабіль, паведамляе тэлеграм-канал «Пепел».

Чытайце таксама:

Расійскі Белгарад зноў трапіў пад абстрэл раніцай 16 сакавіка

На Сызранскім НПЗ адбыўся пажар. Завод атакавалі беспілотнікі

Адбыўся прылёт у цэнтры Белгарада

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
2
Шосичек/адказаць/
16.03.2024
Добра, але мала. Дужа мала
0
Андрусь/адказаць/
16.03.2024
Самі сябе абстрэльваюць, відавочна ж. 
А ўкраінскія дзеці ўжо 2 гады ў падвалах заняткі праводзяць. 
0
пачытаў белту/адказаць/
17.03.2024
Андрусь, згодны, што самі. Напэўна кадыраўцы з нацгвардыяй уласныя канфлікты вырашаюць. УСУ ня маюць зброі. І ўвогуле ў іх армія ніякая.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера