Знайсці
14.03.2024 / 20:1912РусŁacБел

Кампанія Ілана Маска зноў страціла касмічны карабель Starship у выпрабавальным палёце. Гэта ўжо трэці раз

Амерыканская кампанія SpaceX, якая належыць Ілану Маску, страціла сувязь з касмічным караблём Starship падчас трэцяга выпрабавальнага палёту. Гэта вынікае з трансляцыі SpaceX у сацсетцы X.

Старт прайшоў паспяхова, карабель вывела на арбіту самая цяжкая ракета-носьбіт у свеце Super Heavy з касмадрома ў Тэхасе. Starship дасягнуў вышыні 230 км, праверыў абсталяванне, а пасля пачаў зніжэнне.

Падчас уваходжання ў атмасферу Зямлі, прыкладна праз 49 хвілін пасля старту, абшыўка карабля пачала награвацца і загарэлася. Пасля гэтага сувязь з караблём — як праз уласныя спадарожнікі SpaceX Starlink, так і праз спадарожнікі TDRSS Nasa — знікла. Па плане Starship павінен быў прывадніцца ў Індыйскім акіяне.

Як піша New Scientist, карабель, верагодна, згарэў у атмасферы.

У SpaceX заявілі, што падчас выпрабавальнага палёту ўдалося дасягнуць некалькіх ключавых мэтаў. У прыватнасці, карабель упершыню ўдалося вывесці на арбіту Зямлі. «Мы прасунуліся далей, чым калі-небудзь раней», — сказаў прэс-сакратар SpaceX Дэн Х'ют.

Першыя два выпрабавальныя палёты Starship скончыліся да выхаду карабля на арбіту. У красавіку 2023 года праз некалькі хвілін пасля старту адбыўся выбух. У лістападзе таго ж года неўзабаве пасля аддзялення ступені масіўны звышцяжкі паскаральнік ракеты выбухнуў, а разгонны блок карабля разбурыўся да дасягнення зададзенай вышыні.

Чытайце таксама:

Ракета Starship Ілана Маска зноў узарвалася пасля тэставага запуску

SpaceX з другой спробы запусціла ракету Starship, але радаваліся нядоўга

Трэці запуск Starship Ілана Маска скончыўся выбухам праз 10 хвілін пасля пасадкі. ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
0
0
Непрафесійна напісана/адказаць/
15.03.2024
Што значыць "страцілі"? У іх і не было першапачатковай мэты захаваць ступені. Іх па плану ўтапілі, нават калі б атрымалася затармазіць да нуля. Усе выбухі - частка працэсу распрацоўкі. Я разумею, што вы там не ўзлюбілі Маска, але апускацца да такіх танных маніпуляцый гэта не той узровень, які чакаеш ад НН
0
Антось/адказаць/
15.03.2024
Нездарма кажуць, што дурню палову справы не паказваюць
15.03.2024
Так, heta ŭ vas. Jašče zabyli dadać, biezadkaznaść i ehaizm. Paślia vas - choć patop...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031