Знайсці
14.03.2024 / 15:335РусŁacБел

Завочна будуць судзіць аўтарку мема «Стоп таракан»

Спецвытворчасць заведзена ў дачыненні да Людмілы Барэйкі. Ёй ставяць у віну артыкул 188 Крымінальнага кодэкса Беларусі (паклёп).

62-гадовая Людміла Барэйка прыдумала лозунг «Стоп таракан», які пайшоў у масы, стаўшы мемам.

У сакавіку 2020 года Людміла дала інтэрв'ю Сяргею Ціханоўскаму, які завітаў тады ў Глыбокае. Гэта відэа на канале «Краіна для жыцця» паглядзелі амаль 1,6 млн чалавек.

Пазней яна правяла трое сутак у ІЧУ за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў райцэнтры. Таксама невядомыя збілі яе сына — 17-гадовага Кірыла Барэйку. Юнак трапіў тады ў шпіталь з страсеннем мозгу. Людміла сказала, што яе сына збілі ў якасці «помсты за яе актыўную грамадзянскую пазіцыю».

«Спачатку забралі мяне ў ізалятар, а потым напалі на дзіця», — распавядае яна.

У маі 2020 года за гэта інтэрв'ю жанчына атрымала штраф 270 рублёў — за парушэнне ч.1 арт.23.34 КаАП. З пункту гледжання міліцыі, яна ажыццявіла «пікетаванне шляхам публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў і асабістага стаўлення да дзеючай улады ў рэжыме анлайн на YouTube-канале «Краіна для жыцця» без адпаведнага дазволу Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта» (з запісу ў пратаколе).

Чытайце таксама:

Жанчыну з Глыбокага, якая прыдумала лозунг «Стоп таракан», трое сутак трымалі ў ІЧУ, а яе сына збілі невядомыя

Завочна будуць судзіць гарадзенцаў Уладзіміра Хільмановіча і Сяргея Верамеенку

Завочна будуць судзіць актывістку з Салігорска Ілону Рудзеню

Супраць былой кіраўніцы гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічкі распачалі спецвытворчасць

Завочна бяруцца судзіць Леаніда Судаленку і Юрыя Шчучко

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
23
0
Стэфан/адказаць/
14.03.2024
Таракан пакрыўдзіўся на ўласную сапраўдную назву? Але яна ўжо даўно пайшла ў народ
0
Калматы Вожык/адказаць/
14.03.2024
Няхай яны цяпер Людцы ў дупу свіснуць!
Дарэчы, Святлана свой першы перадвыбарчы мітынг удалечыні ад Мінска зрабіла менавіта ў Глыбокім!  І народу прыйшло і прыехала -- ой, як багата!
Між іншым, потым, неўзабаве, быў грандыёзны ў Глыбокім "Марш Свабоды", на які сабралася блізу 3 тысяч чалавек! Такога Глыбокае яшчэ не бачыла! Галава калоны была каля касцёлу, а канец -- праз кіламетр -- на Цэнтральным пляцы! І што Вы думаеце? Ды, ніфіга Вы не думаеце!  У галаве калоны ехала міліцэйская машына з мігалкай!!! І весь транспарт спыняўся!
0
Vandrouscyk/адказаць/
15.03.2024
Калматы Вожык, Колькі ездзіў па Беларусі, у Глыбокім, па маіх уражаннях, жывуць самыя добрыя людзі. І дарэчы вельмі многія гавораць па-беларуску. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031