Знайсці
14.03.2024 / 12:273РусŁacБел

Віцэ-прэзідэнт «Лукойла» скончыў жыццё самагубствам

Пра смерць Віталя Робертуса было паведамлена ўчора.

Віцэ-прэзідэнт «Лукойла» Віталь Робертус скончыў жыццё самагубствам у сваім працоўным кабінеце на Срэценскім бульвары ў Маскве. Ён памёр ад асфіксіі, піша Brief.

Робертусу было 53 гады.

Робертус стаў ужо чацвёртым топ-менеджарам «Лукойла», які памёр цягам апошніх двух гадоў.

У кастрычніку 2023 года ў 66 гадоў з-за сардэчнай недастатковасці памёр кіраўнік рады дырэктараў кампаніі Уладзімір Някрасаў. Ён узначаліў раду дырэктараў пасля нечаканай смерці папярэдняга кіраўніка Рады Равіля Маганава. 1 верасня 2022 года Маганаў выпаў з верхняга паверха галоўнага корпуса Цэнтральнай клінічнай бальніцы (ЦКБ) і разбіўся.

Да таго ў траўні 2022 года ў падмаскоўных Мыцішчах памёр былы віцэ-прэзідэнт, начальнік Галоўнага ўпраўлення паставак і продажаў «Лукойла» Аляксандр Субоцін. Паводле даных выдання Mash, ягоная смерць настала ў ходзе няўдалага сеансу ў шаманаў, на якім Субоціна з дапамогай жабячай атруты спрабавалі вылечыць ад праблем з алкаголем.

Нечаканыя і загадкавыя смерці апошнім часам рэгулярна здараюцца і сярод топ-менеджменту іншых расійскіх буйных кампаній.

Чытайце таксама:

Самагубствы, забойствы і няшчасныя выпадкі. Як хваля смерцяў захліснула буйны расійскі бізнэс

У Расіі затрымалі былых топ-менеджараў піўной кампаніі «Балтыка», у справе ёсць беларускі след

Расійскі топ-менеджар памёр ва ўзросце 40 гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4
0
Андрусь/адказаць/
14.03.2024
Гэта ўсё выпадковасьць, ня верце нікому! : ) Вось да чаго прыводзіць "самы духоўны" у сьвеце маскальскі бізнэс.
14.03.2024
У РФ ідзе капітальны эканамічны деребан, як у 90-х. Адсюль гэтыя смерці. Спачатку гэтых “эфектыўных мэнаджараў” выстаўлялі ахавярамі рэжыму, маўляў забіваюць ліберальных антываеншчыкаў, але рэальнасць аказалася куды больш простай. Тут бы прыглядзецца нашай наменклатуры, сілавой і не вельмі, на вас таксама планы ў крамлёўскіх гаспадароў.
1
Інфасьмецце/адказаць/
14.03.2024
Навошта гэта на беларускам сайце?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031