Знайсці
12.03.2024 / 15:5910РусŁacБел

У Беларусі памёр затрыманы па падазрэнні ў кантрабандзе патронаў грамадзянін Літвы

Літва выказала рашучы пратэст часоваму паверанаму па справах Беларусі, уручыўшы адпаведную ноту.

Машына, у якой ехаў літовец. Фота: Мытны камітэт

«Супрацоўнікі консульства Літоўскай Рэспублікі не былі належным чынам праінфармаваныя аб затрыманні грамадзяніна Літвы і яго падставах, аб стане здароўя, не былі створаны ўмовы для наведвання затрыманага і аказання яму неабходнай консульскай дапамогі. Такімі дзеяннямі Рэспубліка Беларусь груба парушыла Венскую канвенцыю аб консульскіх адносінах», — гаворыцца ў ноце МЗС Літвы.

Міністэрства замежных спраў Літвы настойліва рэкамендуе грамадзянам Літвы не выязджаць у Беларусь, а тым, хто цяпер знаходзіцца ў краіне, неадкладна з'ехаць.

Грамадзяніна Літвы затрымалі 31 снежня 2023 года ў пункце пропуску «Беняконі». У яго аўтамабілі знайшлі 98 патронаў (9×18пм) для зброі калібрам 9 мм. У дачыненні да мужчыны была заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 333-1 КК (Незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь боепрыпасаў). Яго затрымалі, а сёння стала вядома, што ён памёр.

Чытайце таксама:

У Польшчы каля мяжы знайшлі паветраны шар, які прыляцеў з Беларусі

У Польшчы пракуратура запатрабавала да трох гадоў турмы фігурантам справы аб кантрабандзе з Беларусі

У Польшчы заявілі пра рост кантрабанды з Беларусі ў 10 разоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
10
Абуральна
32
3
Тоже мясцовы/адказаць/
12.03.2024
мясцовы, не проявят, все знают что усатая путинская жопа по заданию путина готовит войну, литовца специально убили ради провокации
2
Драник/адказаць/
13.03.2024
offline user, слава богу у власти находятся политики, а нетакие как вы Luserы
0
Спадар/адказаць/
13.03.2024
Няжданчык, Трэба дадаць яшчэ,што гэтаму чалавеку быу аж  71 год....(1953 года нараджэння).
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031