Знайсці
04.03.2024 / 20:122РусŁacБел

Польшча ініцыюе забарону на ўвоз у Еўрасаюз сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі і Беларусі

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў пра намер ініцыяваць увядзенне «поўных санкцый» на імпарт у Еўрасаюз сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі з Беларусі і Расіі, паведамляе Onet.pl.

Дональд Туск. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

«Я хацеў бы паведаміць вам, што сёння пасля вяртання з Вільні я звярнуся да старшыні Сейма з прапановай рэзалюцыі, якая заклікае Еўрапейскую камісію ўвесці поўныя санкцыі ў дачыненні да расійскай і беларускай сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі», — сказаў польскі прэмʼер на прэс-канферэнцыі ў Вільні, дзе ён правёў перамовы з кіраўніцтвам Літвы.

Паводле слоў Туска, гаворка ідзе пра тое, каб узмацніць санкцыі ў сувязі з нападам Расіі на Украіну і супрацай Беларусі з РФ. Паводле прэм’ера, рынак сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі краін Еўрасаюза мае патрэбу ў больш эфектыўнай абароне.

«Перакананы, што агульнаеўрапейскае рашэнне будзе непараўнальна больш эфектыўным, чым асобныя рашэнні краінаў рэгіёну», — дадаў польскі прэм'ер.

Раней пра тое, што ўлады Польшчы збіраюцца працаваць над увядзеннем эмбарга на сельскагаспадарчую прадукцыю з Беларусі і Расіі, Туск заявіў 29 лютага пасля сустрэчы з лідарамі пратэстуючых у Польшчы фермераў.

Чытайце таксама:

Польшча можа ўвесці эмбарга на сельскагаспадарчую прадукцыю з Беларусі і Расіі

Латвія забараніла ўвоз сельгаспрадукцыі з Беларусі і Расіі

Польшча будзе мадэрнізаваць агароджу на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
деньги не пахнут/адказаць/
04.03.2024
+1000 !!!! Но венгерский друг путидла по драгметаллам заветует.... Увидите.
04.03.2024
Забавно. Польские и не только фермеры протестуют против импорта демпинговой украинской сельхозпродукции, а Туск предлагает блокировать импорт белорусской и российской.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930