© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на
Nashaniva.com у першым абзацы.
Калі ў беларусаў упершыню пасля 1996 з'явіцца абраны прадстаўнічы орган, то вонкавая прастора для чальцоў прызначанай лукашэнкай бутафорскай палатцы скараціцца да мінімума - ківання ў палатцы і вельмі рэдкіх паездак у падобныя дыктатарскія краіны (у лепшым выпадку на пасяджэнні ААН і яе камітэтаў).
І наадварот - абраная КР будзе паступова пашыраць і ўзмацняць кантакты з парламентамі і палітычнай элітай дэмакратычных краін, што будзе ствараць дадатковы ціск на рэжым лукашэнкі і паступова будаваць палітычную эліту дэмакратычнай Беларусі, арыентаваную на захад, а не на крэмль, Менавіта гэтыя людзі стануць ядром супрацьдзеяння інфільтрацыі у палітычную эліту дэмакратычнай Беларусі агентаў Крамлю.
Што тычыцца заканадаўчай дзейнасці - КР у выгнанні сапраўды ня можа прымаць законы. Але яна можа рыхтаваць законапраекты пераходнага перыяду для будучай Беларусі і прызначаць чальцоў АПК як протаўраду.
Але чальцы КР павінныя даказваць свае права на дэпутатцтва публічнай палітычнай актыўнасцю, стварэннем і прасоўваннем разнастайных ініцыятыў і аб'яднаннем прыхільнікаў, а не патрабаваннем для сабе кантрольных функцый за дзейнасцю СЦ і яе каманды. То бок калі высвятліцца, што спадар Пракоп'еў здольны толькі нешта прапанаваць, а потым гэта кідаць, альбо спадар Рымашэўскі здольны толькі наязжать на Сахашчыка - то наўрадці іх абяруць у наступны склад.