Знайсці
29.02.2024 / 17:1916РусŁacБел

Вакансіі ў «Нашай Ніве»: 1) галоўны рэдактар расейскамоўных рэсурсаў, 2) рэдактар расейскамоўнай стужкі навін, 3) перакладчык з беларускай мовы на расейскую 

Праца на поўную загрузку.

Галоўны рэдактар расейскамоўных рэсурсаў «Нашай Нівы», патрабаванні: салідны журналісцкі або рэдактарскі досвед, дасканалае валоданне расейскай мовай, здольнасць працаваць у камандзе, жаданне кіраваць і ўменне нарошчваць аб'ёмы прадукцыі. 

Рэдактар расейскамоўнай стужкі навін, патрабаванні: дасканалае валоданне расейскай мовай, жаданне працаваць са стужкай навін, уменне бачыць важнае і рэрайціць.

Перакладчык з беларускай мовы на расейскую, патрабаванні: дасканалае валоданне расейскай мовай, уедлівасць, метадычнасць і хуткадзейнасць. Перакладаць трэба шмат і хутка. 

На гэты момант мы дзеля бяспекі працуем толькі з людзьмі, якія не ў Беларусі. Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку. Рэдакцыя дапамагае ў легалізацыі пры патрэбе. Выдатны калектыў.

Дасылайце інфармацыю пра сябе + спасылкі на свае сацыяльныя сеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць на [email protected]. Можна высылаць і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.

Ад рэдактара: не бойцеся, моўны баланс у «Нашай Ніве» не зменіцца, мы проста аптымізуем тое, што ёсць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
04.03.2024
Алёна, а чаго яго браць? ён і так тут піша. прычым, бясплатна. думаю, сквапны шэу гэтаму толькі рады)
2
Максим Дизайнер/адказаць/
04.03.2024
Надо начинать писательскую деятельность. Закинуть пару статеек про то, как голливудят наши борцуны в Европе. Я не про редакцию НН. А про 90% бедных и няшчасных "в связи ситуацией в стране".
13.04.2024
жэўжык,  Google Translate не штучны інтэллект
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930