Знайсці
24.02.2024 / 09:133РусŁacБел

«Алкаголь паўплываў на яе розум»: экс-прэзідэнт Манголіі высмеяў «даму з МЗС РФ»

Па словах Цахіягійна Элбэгдоржа, яму распавялі, што ўдзельнікі розных расійскіх ток-шоу «шалелі» з-за яго допісу, у якім ён паказаў карту Манголіі XIII стагоддзя, якая ўключае тэрыторыі Расіі.

Былы прэзідэнт Манголіі Цахіагійн Элбэгдорж заявіў, што на публікацыю ў сацсетцы X, у якой ён высмеяў інтэрв'ю прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна журналісту Такеру Карлсану, адрэагавала «адна дама» з Міністэрства замежных спраў РФ. Пра гэта ён сказаў у эфіры праграмы «Паветра».

«Ведаеце, гісторыя не хлусіць. А вось Пуцін хлусіць. Таму і высмеяў гэта, выкарыстоўваючы нашу старую мангольскую карту. Я не чакаў, што гэта выкліча такі вялікі ажыятаж», — сказаў Элбэгдорж.

Па словах палітыка, папулярнасць яго допісу паказала, што не ён адзін лічыць вар'яцтвам выкарыстанне гісторыі для апраўдання ўзброенага ўварвання на тэрыторыю суседняй незалежнай краіны.

На пытанне аб тым, ці былі афіцыйная рэакцыя з боку РФ, Элбэгдорж адказаў, што была толькі адна рэакцыя ад «адной дамы» з МЗС Расіі [магчыма, размова ідзе пра Марыю Захараву — НН].

Пры гэтым ён адзначыў, што так і не зразумеў, што дакладна яна казала.

«Я думаю, што моцная выпіўка сапраўды ўплывае на розум чалавека. Магчыма, алкаголь паўплываў на яе розум», — прапанаваў ён.

Са слоў Элбэгдоржа, яму расказалі, што ўдзельнікі розных расійскіх ток-шоу таксама «шалелі» з-за ягонага допісу.

Чытайце таксама:

«Я знайшоў гістарычную карту Манголіі». Экс-прэзідэнт Манголіі патроліў Пуціна

Кіраўнік літоўскай рэдакцыі «Спутніка» раскаяўся і расказаў пра кухню прапагандысцкай сеткі, метадычкі і свае заробкі

Марыя Захарава прэзентавала песню — музыку для яе напісаў вядомы беларускі кампазітар

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
94
Панылы сорам
1
Ха-ха
45
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
10
0
Шляхцич Завальня/адказаць/
24.02.2024
Респект монголам
3
тожа гісторык/адказаць/
24.02.2024
Элбергодж красаўчык! Масква - гэта Манголія! Расею прыдумаў Чынгіз Хан!
0
Мамай/адказаць/
26.02.2024
Манголия цэ Европа!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031