Знайсці
22.02.2024 / 13:29РусŁacБел

У Мінску пройдзе Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі

З 25 лютага па 3 сакавіка Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і Цэнтр беларускай драматургіі правядуць Тыдзень беларускай драматургіі «Канцэнтрацыя».

Адкрывае тыдзень драматургіі тэатралізаванае чытанне арыгінальнага варыянта паэмы «Сымон-музыка» Якуба Коласа, здзейсненае сумесна з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа рэжысёрам Аленай Зміцер. Чытанні адбудуцца на пляцоўцы музея Якуба Коласа.

На працягу тыдня аматары тэатра і беларускай драматургіі змогуць пабачыць спектаклі «Карней» па творах Уладзіміра Караткевіча, «Вечар» па п’есе Аляксея Дударава, «Камень дурасці» па п’есе Канстанціна Сцешыка.

Акрамя спектакляў, можна наведаць новыя і ўлюбёныя сцэнічныя чытанні п’ес: «Мароз» Канстанціна Сцешыка, «Я, бабуся, Іліко і Ларывон» Надара Думбадзэ і Гіга Лордкіпанідзэ ў перакладзе Андрэя Макаёнка, «Лондан» Максіма Дасько.

Таксама запланавана і адукацыйная праграма, якая дапаможа лепш зразумець свет драматургіі і тэатру. Адбудуцца лекцыі «Сучасная драматургія: ключ да разгадкі» і «Невядомая драматургія: аблічча беларускай класікі».

Першая — пра новую мову сучасных п’ес, а другая — пра драматургічныя творы вядомых беларускіх літаратараў. Для тых, хто хоча пазнаёміцца з «унутранай кухняй», падрыхтаваны круглы стол «Сакрэты сучаснага тэатра». Гэта сустрэча з рэжысёрамі, акцёрамі і драматургамі, якія распавядуць пра тэатральную працу. А ў межах майстэрні пісьма можна будзе стварыць уласны тэкст.

На працягу ўсяго тыдня ў фае тэатра будзе праходзіць выстава, звязаная з класічнай беларускай драматургіяй.

Праграма фестываля

Чытайце таксама:

«Беларускія гледачы так даўно знаходзяцца пад тонамі расійскага кантэнту, што не разумеюць, дзе расійскі, а дзе беларускі парадак дня»

Аляксандр Саладуха стаў першым зорным госцем новага праекта музея Якуба Коласа

Трэці сезон шоу «Фактар.by» выйграў невідушчы спявак Данііл Савеня

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930