Знайсці
09.02.2024 / 10:293РусŁacБел

У Літве зацвердзілі незалежную ад Масквы праваслаўную царкву. Сярод святароў — двое беларусаў

У Літве афіцыйна ўхвалілі суіснаванне дзвюх праваслаўных цэркваў.

Беларускі святар Георгій Рой. Фота: «Новы час» / Яўген Ярчак

У чацвер Міністэрства юстыцыі балтыйскай краіны зарэгістравала новую структуру — экзархат, які будзе падпарадкоўвацца Канстанцінопальскаму патрыярхату. Разам з ёй у краіне працягне дзейнічаць епархія, якая знаходзіцца ў падпарадкаванні Маскоўскага патрыярхату, піша Delfi.lv.

Новая рэлігійная суполка налічвае дзесяць святароў і мае намер у бліжэйшы час сфармаваць кіруючыя органы. Экзархат узначаліў эстонскі святар Юстынус Ківілоа, які ў пачатку студзеня здзейсніў сваю першую службу ў Літве.

Астатнія святары раней служылі ў праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату: шасцёра ў Літве, двое ў Беларусі (Георгій Рой і Аляксандр Кухта) і адзін у Расіі.

З-за падтрымкі вайны Расіі супраць Украіны патрыярхам Кірылам гэтыя дзевяць святароў уступілі ў канфлікт з кіраўніцтвам Рускай Праваслаўнай Царквы (РПЦ).

У 2022 годзе мітрапаліт Віленскі і Літоўскі Інакенцій адхіліў пяцярых з іх ад служэння і святарства. Усяленскі патрыярх Варфаламей аднавіў іх у сане і прыняў у сваю юрысдыкцыю. У сакавіку 2023 года Варфаламей наведаў Вільню і падпісаў пагадненне з урадам Літвы аб стварэнні ў гэтай краіне Экзархата Канстанцінопальскага патрыярхата.

У Літоўскай епархіі РПЦ спакойна паставіліся да з'яўлення яшчэ адной праваслаўнай царквы ў краіне. Мітрапаліт Інакенцій заявіў, што новую рэлігійную суполку неабходна прыняць як «рэальнасць нашага часу». Як адзначаюць СМІ, з пачатку поўнамаштабнага вайсковага ўварвання Расіі ва Украіну епархія імкнулася да большай незалежнасці ад Маскоўскага патрыярхату.

У Літве налічваецца 105 тысяч праваслаўных вернікаў, большасць з іх належаць да рускамоўнай меншасці. 

Беларускі праваслаўны прыход арандуе памяшканне ў Вільні па адрасе Bokšto, 2, што знаходзіцца побач з «Карчмой1863» і вуліцай Pilies (Замкавая). Службы часам адбываюцца ў Рэфармацкай царкве на Pylimo, 18.

Беларускі прыход перайшоў на новаюліянскі каляндар, які супадае з грыгарыянскім. Але Пасхалія разлічваецца па сваёй сістэме.

Чытайце таксама:

Расійскі святар, пазбаўлены РПЦ сану праз малітвы за мір, перайшоў у Канстанцінопальскі патрыярхат

Святар Кухта ў «Жыцці-маліне» расказаў пра асаблівасці мітрапаліта Веніяміна, кантраст двух патрыярхаў і сваю працу ў ІТ

«Мама заявіла, што дамовілася з бацюшкам замест нас». Беларусы распавялі, як перадумалі хрысціць дзяцей

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
0
БПЦ/РПЦ - агенты расейскага імперыялізму/адказаць/
09.02.2024
Галоўнае - пачаць. Каб у вернікаў была альтэрнатыва пуцінскім шпіёнам
0
Лёлік з-пад Лімасола/адказаць/
09.02.2024
Тры, два, адзін! Пуканы ў масковіі на ўзлёёёёт!
0
Вернік/адказаць/
10.02.2024
Дзякуй Богу!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031