Знайсці
10.01.2024 / 13:53РусŁacБел

На мяжы канфіскавалі і выставілі на аўкцыён рарытэтны спорткар

Гандлёвы дом «Усходні», які займаецца рэалізацыяй канфіскаванай маёмасці, выставіў на аўкцыён рарытэтны спорткар.

Фота: konfiskat.by

Гэта Chevrolet Corvette выпуску 1976 года. Прадстаўлены на таргах лот — узор трэцяга пакалення легендарнай спартыўнай мадэлі. Пад капотам аўто — 5,7-літровы рухавік. Гэта базавы матор, а па жаданні кліента на спорткар ставілі нават 7,3-літровыя агрэгаты, заўважыў blizko.by.

Прабег у 48-гадовага аўтамабіля невялікі — усяго 77 562 км. Як адзначана ў апісанні, маюцца «сколы, драпіны». Машына была канфіскаваная на літоўска-беларускай мяжы (мужчына перавозіў наркотыкі).

Стартавы кошт гэтага «Шэўрале» склаў 158.175 рублёў (49.500 даляраў паводле актуальнага курсу). Пры гэтым удзельніку аўкцыёну неабходна ўнесці задатак не менш за 10% ад першапачатковай цаны лота. Адбудуцца таргі 12 студзеня.

Пра гэты выпадак стала вядома некалькі месяцаў таму: літовец спрабаваў увезці ў Беларусь 70 кг гашышу.

Ён паехаў па «чырвоным» калідоры, каб падаць дэкларацыю на ўвоз свайго аўто. Паводзіны выклікалі падазрэнні ў мытнікаў, і яго адправілі на дадатковы надгляд. У выніку ў легкавіку знайшлі поласць з 134 брыкетамі з гашышам. Літоўцу далі 15 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Рарытэтны аўтамабіль коштам 610 тысяч рублёў спрабавалі вывезці з Беларусі

«Жонка, вядома, не ў захапленні». Берасцеец купіў савецкі ЛАЗ-699Р за тысячу даляраў, а ўклаў ужо 10 тысяч

«Я больш люблю вазіць расліны, чым людзей». «Кветкамабіль» брэсцкага садоўніка людзі ўжо пазнаюць на вуліцах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
9
Сумна
3
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031