Знайсці
08.01.2024 / 08:022РусŁacБел

«Апенгеймер» атрымаў «Залаты глобус» за найлепшы фільм

У Галівудзе праходзіць уручэнне прэміі «Залаты глобус» — другой па прэстыжнасці пасля «Оскара».

Фільм «Апенгеймер» рэжысёра Крыстафер Нолана атрымаў прэмію «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшы драматычны фільм». Карціну таксама адзначылі за найлепшую рэжысуру і выкананне галоўнай мужчынскай ролі (Кіліян Мёрфі).

Перамогу ў катэгорыі «Найлепшы фільм, мюзікл або камедыя» атрымала стужка «Бедныя-няшчасныя» Ёргаса Ланцімаса.

Прыз за найлепшую мужчынскую ролю ў мюзікле або камедыі атрымаў Пол Джамаці («Пакінутыя»), найлепшай драматычнай актрысай прызналі Лілі Гладстон («Забойцы кветкавага месяца»).

У намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове» перамог дэтэктыўны фільм «Анатомія падзення» (Францыя).

Найлепшымі серыяламі прызналі «Спадкаемцаў» (у намінацыі драма) і «Мядзведзя» (мюзікл ці камедыя). «Хлопчык і птушка» Хаяа Міядзакі атрымаў «Залаты глобус» як найлепшы анімацыйны фільм, піша РБК.

Чытайце таксама:

«Апенгеймер»: кінапалатно, сатканае з мноства дэталяў, пра зло, якое расце пакрысе

Круз, Вонка і дзіця Беларусі: топ-10 фільмаў года

«Небаракі» Ёргаса Ланцімаса атрымалі «Залатога льва» на Венецыянскім кінафестывалі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
4
Anatol Starkou/адказаць/
08.01.2024
Глядзеў я яго ў кінатэатры на Манхэтане і магу сказаць, што фільм абы што. Расійскі серыял па гэтай жа тэме лепей.
1
Трызненне сівой кабылы/адказаць/
08.01.2024
Дык чаго ж ты не ў расеі, калі так ўсё іхняе падабаецца?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930