На пахаванні музыканта Шэйна Мак-Гоўэна спявалі і танчылі пад ягоныя песні
Музыканты і знакамітасці, уключаючы Бона, Джоні Дэпа і Ніка Кейва, аддалі даніну павагі фронтмэну The Pogues на яго пахаванні.
Былы кіраўнік Шын Фейн Джэры Адамс і прэзідэнт Ірландыі Майкл дзі Хігінс таксама былі гасцямі ў царкве ў графстве Тыперэры, піша Бі-бі-сі.
Служба ўключала ў сябе некалькі музычных выступленняў, арганізаваных оскараносным аўтарам песень Гленам Хансардам.
У нейкі момант сям'я Мак-Гоўэн танчыла, паколькі Хансард таксама кіраваў групай музыкаў у выкананні галоўнага хіта The Pogues — Fairytale of New York.
Вядомы аўтар песень памёр ва ўзросце 65 гадоў на мінулым тыдні пасля працяглай хваробы. У яго быў энцэфаліт.
Чытайце таксама:
Памёр Шэйн Мак-Гоўэн, былы лідар гурта The Pogues
7
0
0
1
1
1
«Петля Пристрастия» выпраўляецца ў еўратур
 1
Экс-баец Палка Каліноўскага Сяргей Бяспалаў штогод прадказвае вынікі Еўрабачання — агулам зарабіў $2000-3000
 18
Спевака з Нідэрландаў адхілілі ад удзелу ў Еўрабачанні
 22
Каментары
00
Farewell, Shane/адказаць/09.12.2023
Калі ўспыхне сьвятло ў тунэлі падзей,
А рыдлёўку ўваб'юць у цяжкі й мокры глей
Сьвяты Ян Багаслоў папярэджваў нас:
Прыйдзе Чорны Анёл у прызначаны час
Ці ўсьмешка кране твае вусны ў той дзень,
Калі Чорны Анёл прыйдзе ў дом па твой цень?
Зможаш шчыра сказаць на апошнім духу,
Што ты быў сам сабой ды ня жыў у граху?
Вецер гасіць зьнічы, лезе з прыцені змрок
На праводзінах ўсе, тыя хто шчэ ня ўцёк
Зможаш іх блаславіць на жыцьцёвым шляху,
Бо ты быў сам сабой ды ня жыў у граху?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Мінгарвыканкаме расказалі, з якога ўзросту і на колькі часу могуць браць школьнікаў на працу. З дакладнасцю да хвіліны
 2
Да дэпутата бундэстага ад «Альтэрнатывы для Германіі», які прыязджаў у Беларусь, прыйшлі з ператрусамі
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера