Знайсці
06.12.2023 / 16:121РусŁacБел

Навукоўцы распрацавалі прышчэпкі без балючых уколаў — адразу пад скуру. Вось як гэта працуе

Уколы вакцын ужо ў найбліжэйшыя некалькі гадоў могуць адысці ў мінулае. Інавацыйны спосаб вакцынацыі, распрацаваны навукоўцамі Оксфардскага ўніверсітэта, дазваляе рабіць прышчэпкі без выкарыстання шпрыцаў і іголак, піша ВВС.

Інавацыйны спосаб вакцынацыі, распрацаваны навукоўцамі Оксфардскага ўніверсітэта, дазваляе рабіць прышчэпкі без выкарыстання шпрыцаў і іголак. Фота: Getty Images

Неабходны для вакцынацыі прэпарат трапляе ў арганізм пацыента скрозь непашкоджаную скуру пры дапамозе ўльтрагукавых хваль. Метад праходзіць фінальную стадыю выпрабаванняў на жывёлах і паказаў вельмі шматабяцальныя вынікі.

Падчас ультрагукавой прышчэпкі ў арганізм пападае ў сотні разоў менш прэпарата, чым пры звычайнай інʼекцыі. Гэта істотна змяншае рызыку развіцця пабочных эфектаў.

Пры гэтым эфектыўнасць такой прышчэпкі, мяркуючы з папярэдніх вынікаў выпрабаванняў, можа быць нават вышэйшай, паколькі імунны адказ прышчэпленага такім спосабам арганізма часта аказваецца больш выяўленым. Іншымі словамі, абарона ад інфекцыі доўжыцца даўжэй.

Па даных цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША, уколаў баяцца дзве траціны амерыканскіх дзяцей і амаль чвэрць дарослых.

Аднак большасць прышчэпак, на якіх грунтуецца калектыўны імунітэт, патрабуюць увядзення прэпарата пад скуру або ў цягліцы шляхам інʼекцыі, паколькі вакцына павінна патрапіць наўпрост у кроў.

Падчас выпрабаванняў усіх каранавірусных вакцын адным з самых распаўсюджаных пабочных эфектаў прышчэпкі быў менавіта моцны боль у месцы ўколу, які часам не праходзіць некалькі дзён.

Ультрагукавая вакцынацыя дазваляе дасягнуць таго ж эфекту, не парушаючы скурнага покрыва, пры дапамозе метаду, вядомага як «кавітацыя».

Для гэтага тонкі пласт прэпарата наносіцца на скуру зверху, пасля чаго высокачастотныя гукавыя хвалі нібыта праціскаюць мікраскапічныя бурбалкі вакцыны ўнутр арганізма, заадно чысцячы скуру ад верхняга пласта змярцвелых клетак.

Патрапіўшы пад скуру, пад уздзеяннем усё таго ж ультрагуку гэтыя бурбалкі «выбухаюць», што дазваляе малекулам прэпарата прабіць клеткавую мембрану і патрапіць у клеткі.

Менавіта за кошт гэтага магутны імунны адказ дасягаецца ўвядзеннем значна меншых абʼёмаў прэпарата, чым пры звычайнай інʼекцыі.

Акрамя таго, гэты метад вакцынацыі адкрывае шырокія магчымасці ўжывання ДНК-вакцын, якія ў цяперашні час знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі, паколькі патрабуюць трапляння прэпарата як мага бліжэй да клеткавага ядра.

Выпрабаванні з удзелам людзей могуць пачацца ўжо налета.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
0
Ягор з Нібіру/адказаць/
06.12.2023
Усё, хутка гэтыя чыпаванне будзе наогул бездатыковым.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера