Знайсці
20.11.2023 / 15:20РусŁacБел

Памерла Таіса Агафоненка

Пайшла з жыцця майстрыца саломапляцення Таіса Агафоненка. У вялікай ступені дзякуючы ёй гэтае беларускае мастацтва ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Таісія Агафоненка

Таісія Паўлаўна нарадзілася 29 сакавіка 1927 года. Яе маці — Вера Іллінічна Гаўрылюк — таксама выбітная майстрыца, «з яе пачынаецца новае стагоддзе беларускай саломкі», пісала пра яе прэса.

Таісія Паўлаўна атрымала ў спадчыну талент і працягнула гэты шлях. Яе творы праславілі Беларусь.

— Мне заўсёды хацелася сплесці саламянага каня, такога, якіх нідзе няма, — прызнавалася яна.

Яе казачныя коні з велізарнай залацістай грывай сталі сапраўдным брэндам. Без іх, як і без папулярнай дзяўчыны з хлебам-соллю, прыдуманай яе мамай, за мяжу не едзе ніводная дэлегацыя.

Дзякуючы ў значнай ступені яе творчасці саломапляценне Беларусі ў 2022 годзе было ўнесена ў рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Таісія Паўлаўна пайшла з жыцця 11 лістапада 2023. Але стала вядома пра гэта толькі цяпер.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
38
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930