Знайсці
20.11.2023 / 13:0831РусŁacБел

«Заклікаю ўсіх, каму дарагая Беларусь, пайсці разам са мной». Пракопʼеў пачынае палітычную карʼеру і ідзе ў Каардынацыйную раду

Бізнэсовец Вадзім Пракопʼеў пачынае палітычную карʼеру і збіраецца прыняць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду. Чаму вырашыў ісці ў палітыку і якія ў яго планы, ён распавёў «Люстэрку».

Вадзім Пракоп'еў. Скрыншот відэа TOK_talk / YouTube

Вадзім Пракопʼеў кажа, што ісці ў палітыку яго матываваў «вакуум лідарства, які ўтварыўся ў нашым дэмакратычным руху».

— Цяпер у нас, беларусаў, няма субʼекта, які б біўся за незалежнасць Беларусі за сталом будучых мірных перамоваў, — заявіў Вадзім Пракоп'еў. — Справы ідуць дрэнна, верагоднасць негатыўнага сцэнара — прыстойная. Калі нам, нашым дзецям і ўнукам патрэбная жывая Беларусь, то трэба браць ініцыятыву ў свае рукі і дзейнічаць.

Для гэтага, на задумку Пракопʼева, грамадству патрэбны дзве апоры: масавы народны рух і працаздольны протапарламент. З функцыяй апошняга, кажа экс-рэстаратар, цалкам справіцца Каардынацыйная рада:

— Смяяцца не спяшайцеся. Гэта будзе менавіта новая Каардынацыйная рада, дзе збяруцца прадстаўнікі, вылучаныя і абраныя беларусамі. Магчыма, сярод іх буду і я. Я пайду на гэтыя выбары і я заклікаю ўсіх, каму дарагая Беларусь, пайсці разам са мной.

Што да масавага народнага руху, пра які казаў Пракопʼеў, то, паводле яго слоў, ствараць новую палітычную сілу альбо далучацца да ўжо дзейнай ён не плануе.

Але мае намер абапірацца на дыяспары беларусаў за мяжой. Для гэтага яшчэ з пачатку лістапада Пракоп'еў разам з прадстаўніком Абʼяднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерыем Сахашчыкам і спікерам Каардынацыйнай рады Андрэем Ягоравым удзельнічаў у сустрэчах з прадстаўнікамі беларускіх дыяспар у некалькіх гарадах Польшчы, Германіі і ЗША.

— Ініцыятывы там шмат, ідэй — звышдастаткова, людзей — патэнцыйна сотня тысяч, а можа, і больш, усё залежыць толькі ад нас, — кажа Пракопʼеў. — Дыяспары гатовыя дзейнічаць, ім патрэбны інструмент. Рух і новая Каардынацыйная рада — вось найкарацейшы шлях да новага лідарства.

Ці не збіраецца ён скласці канкурэнцыю за лідарства ў дэмакратычных сілах Беларусі Святлане Ціханоўскай? Новаспечаны палітык кажа, што такой мэты ў яго пакуль няма:

— Частка нашага дэмакратычнага руху чамусьці лічыць, што перамагчы Лукашэнку можна толькі пасля перамогі над Ціханоўскай. Я да гэтай групы людзей не належу. Я лічу за лепшае канцэнтравацца на іншым — на Беларусі і беларусах, на размове з актывістамі ў дыяспарах, на выбарах у новую Каардынацыйную раду, на дыялогу з людзьмі ў Беларусі, на стварэнні масавага руху.

Паўнамоцтвы цяперашняга складу Каардынацыйнай рады заканчваюцца 8 лютага 2024 года. Рашэнне аб тым, у якім фармаце пройдуць выбары ў гэтую структуру, яго сябры прымуць 8 снежня 2023 года.

Чытайце таксама:

Трыа Сахашчык, Пракоп'еў і Ягораў паехала ў турнэ. Пра што гавораць на сустрэчах з беларусамі

Пракоп'еў патлумачыў, чаму не атрымалася гісторыя з палком «Пагоня»

«Трэба сапсаваць вечарынку». Пракоп'еў назваў чатыры акны магчымасцяў для змен у Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
12
Ха-ха
16
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
12
0
Янка/адказаць/
21.11.2023
Параноя
4
Янка/адказаць/
21.11.2023
Gorliwy Litwin , Увесь час ёсць попыт на арэстовічаў і кацаў

І ў гэтым няма нічога дрэннага, бо чалавек заўсёды імкнецца да лепшага.

1.Ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы - так, папулісты шкодзяць, бо сваімі гучнымі абяцаннямі яны здольныя замінаць дзейнасці адказных палітыкаў, якія глядзяць у далекую перспектыву і ацэньваюць агульны кошт тых альбо іншых дзеянняў/бездзейнасці. І мы бачым гэта на прыкладзе Трамп/Байдэн.

2.Але калі ў вас адбылася ўзурпацыя ўлады (асабліва мафіёзная) - то прывабнай будучыні быць дакладна ня можа, бо ўзурпатар не зацікаўлены ў паляпшэнні жыцця краіны як адзінага інструмента перамогі на наступных сумленных выбарах. Таму знесці дыктатуру здольныя толькі альбо ваенны пераварот, альбо масавы рэвалюцыйны ўздым, для стварэння якога вельмі карысныя інфлюэнсеры кшталту Арэстовіча альбо Каца. А ўжо пасля знішчэння дыктатуры надыходзіць час адказных палітыкаў, як гэта адбылося ў Польшчы, калі пасля гарачага вулічнага лідара Валенсы прыйшоў вельмі ўраўнаважаны і цэнтрычны прафесійны палітык Квасьнеўскі.
0
Вероятный /адказаць/
22.11.2023
Янка, усё яшчэ не бачу розніцы. 

"Халопы" - не ў сэнсе абразіць, а ў сэнсе таго, што ўсё гэта адбываецца унутры расейскай парадыгмы "цар - халопы". Так, халоп можа часам нават нешта піскнуць з натоўпу, але потым вернецца ў цэх ды працягне круціць гайку, бо нічога іншага ня ведае. Бо ніякай ментальнасці акрамя тутэйшай, ніякай ідэі, ніякіх варыянтаў будучыні, ніякіх планаў, ніякай трывалай супольнасці побач. Хто тут узнімецца страйкаваць? Дзеля чаго? Яны ня ведаюць. Але сракай адчуваюць адсутнасць грунту пад сабой. Дзеці супраць дарослых. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930