Знайсці
20.11.2023 / 12:251РусŁacБел

Палітзняволены Павел Вінаградаў паўгода прасядзеў у ШІЗА

Апошнія амаль 6 месяцаў з 7 Павел Вінаградаў правёў у ШІЗА з дробнымі перапынкамі. Цяпер атрымаў 2 месяцы ПКТ (памяшканне камернага тыпу). Пра гэта паведаміла ягоная жонка Святлана ў фэйсбуку.

«Свядомасць ясная, малады, прыгожы, разумны — гэта мне павукі ў ШІЗА нашапталі. Гэта строгі рэжым, тут не пякуць бульбу, тут пякуць людзей», — дадала яна.

Паўла затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіне. Палітвязня абвінавацілі па арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку) і арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і асудзілі да 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Палітзняволены Павел Вінаградаў схуднеў у турме на 36 кілаграмаў

Паўла Вінаградава перавялі ў калонію, дзе знаходзяцца асуджаныя з адкрытай формай сухотаў

Павел Вінаградаў: Я не знайшоў нічога лепшага, як крыкнуць «Міліцыя з народам!»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10
0
Должик/адказаць/
20.11.2023
Главное что человек не падает духом и всегда в хорошем настроении.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930