Знайсці
19.11.2023 / 17:093РусŁacБел

Колькасць падлеткаў-вэйпераў за пяць гадоў вырасла ў тры разы — НПЦ гігіены

Сёлета даследчыкі з Навукова-практычнага цэнтра гігіены вымяралі ўзровень выкарыстання электронных цыгарэт дзецьмі і падлеткамі ў 39 школах Беларусі. Усяго было апытана 3493 вучняў 7-10 класаў. Як паказаў маніторынг, доля вэйпераў сярод школьнікаў складае нібыта 15% ад апытаных.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Paul Zhuravlov / vecteezy.com

Крытычным для падлеткаў з'яўляецца 9-ы клас, дзе колькасць вэйпераў сярод вучняў у 3,4 раза большая, чым сярод сямікласнікаў, а сярод вучняў 8-х класаў — у 2,4 раза большая, чым сярод сямікласнікаў.

Калі сыходзіць з гэтых лічбаў, то ў 9-м класе ў такім разе мусіць курыць электронныя цыгарэты практычна кожны трэці.

Амаль у 2,5 раза больш дзяўчынак, чым хлопчыкаў, не бачаць небяспекі ў электронным курэнні (10,2% супраць 4,2%).

Чытайце таксама:

Вучоныя высветлілі, што курэнне электронных цыгарэт памяншае яечкі ў мужчын

На вэйпы і электронныя цыгарэты ўвядуць акцызы — яны заўважна падаражэюць

Навукоўцы знайшлі рэдкае захворванне, магчыма, выкліканае курэннем вэйпаў

Замест цыгарэт і вэйпаў цяпер «паўчы»: з’явілася новая небяспека для беларускіх падлеткаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
19.11.2023
vyczvarenstva.....Geta usio pryislo z Zahadu...
0
циник/адказаць/
19.11.2023
У них уже из жопы скоро дым пойдет.
2
Вероятный/адказаць/
19.11.2023
Лучше дочь - вейпер, чем сын - вейпер!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031