Знайсці
03.10.2023 / 13:596РусŁacБел

Расія абвясціла ў вышук Арастовіча

Расійскія ўлады абвясцілі ў вышук былога дарадцу Офіса прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча.

Аляксей Арастовіч. Фота: УНІАН

У Расіі Арастовіч уключаны ў рэестр экстрэмістаў і тэрарыстаў. Але артыкул, па якім яго абвясцілі ў вышук, не паведамляецца.

Арастовіч стаў вядомы дзякуючы штодзённым стрымам на ютубе з Маркам Фейгіным, дзе разбіраў сітуацыю на фронце і пасяляў ва ўкраінцах надзею. Стрымы глядзела мільённая аўдыторыя, але ў сярэдзіне жніўня іх паставілі на паўзу.

10 жніўня Аляксей Арастовіч выклаў відэаінтэрв'ю з расійскай апазіцыйнай журналісткай Юліяй Латынінай, дзе абмяркоўваліся самыя надзённыя пытанні (за дзень да гэтага, 9 жніўня, у Арастовіча выйшаў апошні сумесны стрым з Фейгіным).

«Галоўная наша памылка — гэта калі мы дазволілі сабе расчалавечваць усіх расіян. Спачатку мы трымаліся, а потым акунуліся ў гэта ўсё. Мы далі сярэднестатыстычнаму мабілізаванаму расіяніну, які цяпер складае касцяк арміі, выдатную матывацыю ваяваць. Зараз ён заўсёды можа сабе патлумачыць, навошта ён ваюе, бо мы далі яму падставу для помсты, калі называлі яго жонку, дзяцей і бацькоў жывёламі», — казаў у тым відэа Арастовіч.

Адзін з гледачоў напісаў на Арастовіча заяву ў СБУ, ягоныя словы на відэа ён палічыў апраўданнем агрэсіі супраць Украіны, што прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў паводле артыкула 436-2 КК Украіны.

Чытайце таксама:

Арастовіч і Фейгін больш не будуць рабіць традыцыйных сумесных эфіраў. Што здарылася?

Аляксей Арастовіч прыйшоў на стрым з залепленым вокам ФОТАФАКТ

Арастовіч патлумачыў, чаму не баіцца сцэнарыя з расійскім стаўленікам на месцы Лукашэнкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
5
Грошай даць каб забралі/адказаць/
03.10.2023
Аддаць ім сеньня
2
Блр18/адказаць/
04.10.2023
Казік, паверце, няправільна. Ён звычайны рускамірац
1
Казік/адказаць/
04.10.2023
Блр18, абгрунтуй
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031