Знайсці
25.08.2023 / 23:031ŁacБел

На Аршаншчыне ўжо пару месяцаў бегаюць двое бараноў без гаспадара

«Нам кожны дзень пішуць пра згубленых і знойдзеных катоў і сабак, але ўчорашні ліст у рэдакцыю здзівіў. Любы ахвотны можа прытуліць у сябе… баранчыка», — піша рэгіянальнае выданне Orsha.eu.

Паводле гэтага паведамлення, ужо пару месяцаў каля фабрыкі «Салодкая краіна» пад вёскай Хімы Аршанскага раёна бегаюць два нічыйныя бараны.

Мясцовыя жыхары ўжо звярталіся на спецаўтабазу, каб адправіць гэтых жывёл на часовую ператрымку, але бараны маладыя ды хуткія і не даюцца ў рукі. Увогуле яны не ручныя, уцякаюць ад людзей, таму злавіць іх — няпростая задача.

«Вядома, бараны не з лесу выйшлі. У іх быў гаспадар, але яны ад яго збеглі і нават ён ужо махнуў на іх рукой», — канстатуе выданне.

Пакуль што жывёлам добра жывецца і на прыродзе, а вось з надыходам халадоў здабываць сабе ежу стане складаней.

Чытайце таксама:

«Атрымліваецца выгадна, плюс абсалютна экалагічны прадукт». Як сям'я з Бабруйска робіць бізнэс на баранах

Сужэнцы сышлі з менеджарскіх пасад, з’ехалі на Шчучыншчыну, сталі там чабанамі і гаспадарамі аграсядзібы

«Можна і агарод узараць, і верхам на ім праехацца». За што цэняць беларускую пароду коней?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
26.08.2023
Nia treba ich prytuliać, niachaj barančyki biehajuć volnyja. Jany sami znijduć prytulak. Viedaju ja, "prytulnikaŭ" tych ...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031