Знайсці
25.08.2023 / 20:215РусŁacБел

Танк абстраляў кадэцкае вучылішча ў Парэччы пад Гроднам — Reform.by

У першай палове жніўня за 30 км ад Гродна ў аграгарадку Парэчча адбыўся інцыдэнт — танк стрэліў у бок населенага пункта і трапіў у будынак Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча. Па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў, паведамляе Reform.by на падставе сведчання сваёй крыніцы, знаёмай з сітуацыяй.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Мінабароны Беларусі

Паводле інфармацыі Reform.by, баявая машына ўдзельнічала ў вучэннях побач з Гожскім палігонам.

З невядомай прычыны экіпаж танка, як паведамляецца, задраў ствол і стрэліў. Снарад трапіў у пляц кадэцкага вучылішча, адрыкашэціў і разбурыў сцяну суседняга будынка. Ніхто ў выніку не пацярпеў.

Вайскоўцы, як сцвярджаецца, аператыўна адрамантавалі будынак, ліквідавалі пашкоджанні. Афіцыйна пра інцыдэнт нічога не паведамлялася.

Гродзенскае абласное кадэцкае вучылішча. Фота Google Earth, 2020 год

Камандна-штабныя вучэнні з 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадай, якія ўключалі этап з баявой стральбой, пачаліся на Гожскім палігоне 7 жніўня і працягваліся некалькі дзён. Паведамлялася, што падчас іх будуць адпрацаваныя пытанні кіравання падраздзяленнямі ў ходзе вядзення баявых дзеянняў, а таксама будзе ўлічаны вопыт вайны ва Украіне, а менавіта — шырокае прымяненне беспілотных лятальных апаратаў і цеснае ўзаемадзеянне танкавых і мотастралковых падраздзяленняў з падраздзяленнямі іншых родаў войскаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
35
Ха-ха
11
Ого
8
Сумна
1
Абуральна
12
2
НН, у вас тут памылачка выйшла./адказаць/
25.08.2023
Раз танк стрэліў у кадэцкую вучэльню і ніхто не пацярпеў, то гэта гэта не «па шчаслівай выпадковасці», а «па НЕшчаслівай выпадковасці».
1
Чытач/адказаць/
25.08.2023
suds, всегда дают только проверенную инфу. В отличие от Хартии.
0
Наводчык/адказаць/
26.08.2023
Улічылі вопыт вайны ва Украіне - вырашылі пасстраляць па інфраструктуры.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031