Знайсці
19.08.2023 / 23:03РусŁacБел

У вежы Гедыміна Лідскага замка адкрылася археалагічная выстава

На верхнім ярусе вежы Гедыміна Лідскага замка адкрылася археалагічная выстава пад назвай «Скарбы археалогіі». На выставе паказалі ўнікальныя артэфакты з фондаў музея. Усе яны знойдзеныя пры раскопках замка, паведамляе Reform.by.

Фота: facebook / Aleh Trusau

У адкрыцці выставы браў удзел кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў, які на працягу некалькіх гадоў вёў раскопкі Лідскага замка.

Выстава ў Лідскім замку будзе працаваць некалькі месяцаў.

Лідскі замак, закладзены вялікім князем літоўскім Гедымінам, уваходзіў у абарончы пояс, створаны на заходніх межах Вялікага Княства Літоўскага для абароны ад нападаў крыжакоў. 

Даследаванне замка праводзілі беларускія археолагі Міхась Ткачоў, Яраслаў Звяруга, Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў.

Апрацаваная i часткова адрэстаўраваная калекцыя археалагічных знаходак спачатку захоўвалася ў Лідскім краязнаўчым музеі.

Глядзіце таксама:

«Іване, ты жывеш!» У нядзелю пройдзе шпацыр па Вільні памяці Івана Луцкевіча

У Лошыцкім парку з'явіцца выставачны комплекс. Што там будзе?

У Беластоку адкрылі выставу рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Яе прысвяцілі памяці Алеся Пушкіна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031