Знайсці
19.08.2023 / 09:52РусŁacБел

У нядзелю ў беларускім праваслаўным прыходзе ў Вільні будуць маліцца за Алеся Пушкіна

Пачатак а 10-й гадзіне.

«Заўтра служым літургію як заўсёды а 10-й гадзіне раніцы. Заўтра ж будзем маліцца за забітага Алеся Пушкіна па 40 днях пасля яго смерці. Усіх запрашаем далучыцца да літургіі і да малітвы за заўжды памятнага Алеся!» — паведамляе беларускі прыход, які знаходзіцца ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата, у сваім тэлеграм-канале.

Адрас прыхода: Вільня, Bokšto, 4 (суседні з карчмой «1863» будынак).

Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы. 

Як стала вядома, у яго была прабадная язва, яму своечасова не дапамаглі ў турме.

Вядомы беларускі мастак, жывапісец-нонканфарміст, перформер быў затрыманы 30 сакавіка 2021 года і праз год асуджаны на пяць гадоў калоніі па абвінавачанні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК) і распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК). Спачатку пакаранне адбываў у івацэвіцкай калоніі, а потым быў пераведзены на турэмны рэжым у Гродне.

Чытайце таксама:

Упершыню прайшло беларускае набажэнства ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата

Святар Георгій Рой — пра даносы на яго, малітвы за Расію, якія дасылалі зверху, надзеі на Сусветны патрыярхат і страх прывыкнуць да несвабоды 

БПЦ забараніла служыць святарам Георгію Рою і Аляксандру Кухце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031