Знайсці
19.08.2023 / 08:5135РусŁacБел

Арастовіч і Фейгін больш не будуць рабіць традыцыйных сумесных эфіраў. Што здарылася?

Стрымы Фейгіна з Арастовічам глядзела мільённая аўдыторыя.

Аляксей Арастовіч з журналістам Маркам Фейгіным. Кадр з эфіру

Блогер Марк Фейгін, які рэгулярна праводзіў папулярныя сумесныя стрымы з былым пазаштатным дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны Аляксеем Арастовічам, абвясціў аб спыненні даўняй традыцыі. 

Пра гэта Фейгін напісаў у сваім тэлеграм-канале яшчэ 13 жніўня, адзначыўшы, што ў іх з Арастовічам «творчы адпачынак».

«Як я ўжо пісаў, мы ўзялі творчую паўзу. Трэба даць адпачыць нашаму праекту. Плюс да ўсяго я не сварыўся з Арастовічам. Мы з ім дамовіліся, ён пагадзіўся, і мы ўзялі паўзу. Паглядзім, што будзе далей», — казаў Фейгін у сваіх нядаўніх стрымах наконт адсутнасці эфіраў з Арастовічам.

Затым, 18 жніўня, журналіст апублікаваў дадатковы пост, у якім назваў фармат сумесных эфіраў з Арастовічам «закрытым з прычыны вычарпанасці». У тым ліку ён згадаў і нейкую публікацыю ў фэйсбуку, «якая з’яўляецца фэйкам».

Публікацыя, пра якую ішла размова, была напісаная ад асобы Арастовіча і ўтрымлівала крытыку ў адрас Фейгіна з-за аўтарскіх правоў, колькасці праглядаў і ахопаў аўдыторыі на YouTube.

Сам пост ужо выдалены.

«Эфіраў з Фейгіным больш не будзе. (…) Я не збіраўся выходзіць з працэсу дзеля вас, шаноўныя гледачы, нягледзячы на ​​ўсю яго нуднасць, бо як вядучы Фейгін — нуль, адны і тыя ж пытанні сямнаццаць месяцаў запар без усялякай спробы перастроіцца.

Але пасля таго, што ён пачаў рабіць, падтрымліваць з ім адносіны проста грэбую. Чувак рэальна спрабаваў забаніць мой канал. І суткамі хлусіў, што гэта аўтаматыка», — нібыта напісаў Арастовіч на сваёй фэйсбук-старонцы. 

Фрагмент публікацыі Аляксея Арастовіча з крытыкай у адрас Марка Фейгіна. Сам Фейгін назваў гэты пост фэйкавым, а Арастовіч, наадварот, нічога не абвяргаў. Скрыншот фэйсбук-старонкі Аляксея Арастовіча

Важна адзначыць, што з моманту пачатку вайны ва Украіне сумесныя стрымы Фейгіна і Арастовіча пераважна выходзілі менавіта на ютуб-канале Фейгіна, аднак з красавіка гэтага года трансляцыі сталі выходзіць і на ўласным канале Арастовіча, дзе той пачаў збіраць значна больш праглядаў, чым было ў Фейгіна.

Невядома, ці гэта асноўная прычына канфлікту інтарэсаў і спынення сумесных эфіраў, аднак ёсць яшчэ адзін магчымы фактар. 

10 жніўня Аляксей Арастовіч выклаў відэаінтэрв'ю з расійскай апазіцыйнай журналісткай Юліяй Латынінай, дзе абмяркоўваліся самыя надзённыя пытанні (днём раней, 9 жніўня, у Арастовіча выходзіў апошні сумесны стрым з Фейгіным).

«Галоўная наша памылка — гэта калі мы дазволілі сабе расчалавечваць усіх расіян. Спачатку мы трымаліся, а потым акунуліся ў гэта ўсё. Мы далі сярэднестатыстычнаму мабілізаванаму расіяніну, які цяпер складае касцяк арміі, выдатную матывацыю ваяваць. Зараз ён заўсёды можа сабе патлумачыць, навошта ён ваюе, бо мы далі яму падставу для помсты, называючы яго жонку, дзяцей і бацькоў жывёламі», — казаў у тым відэа Арастовіч.

Постар відэаінтэрв'ю Аляксея Арастовіча Юліі Латынінай. Фота: ютуб-канал Арастовіча

На думку гледача, які напісаў на Арастовіча заяву ў СБУ, ягоныя словы на відэа — гэта апраўданне агрэсіі супраць Украіны, што прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў паводле артыкула 436-2 КК Украіны.

Цяпер Арастовіч знаходзіцца пад рызыкай крымінальнага пераследу СБУ і рызыкуе паўтарыць гісторыю са сваім звальненнем з Офіса прэзідэнта Украіны і стаць яшчэ больш «непажаданым» ва ўкраінскай медыяпрасторы, асабліва для сваіх найбліжэйшых паплечнікаў, якім дагэтуль быў Марк Фейгін.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Арастовіч патлумачыў, чаму не баіцца сцэнарыя з расійскім стаўленікам на месцы Лукашэнкі

«Рускія — гэта фашысты». Як інтэрв'юерка Лукашэнкі пераабувалася проста падчас вайны

Чаму ўкраінскае контрнаступленне ідзе павольней, чым чакалася

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
90
Ха-ха
39
Ого
39
Сумна
44
Абуральна
39
3
Common sense /адказаць/
21.08.2023
Вероятный, +1 Ты абсолютно прав. Можно посмотреть во что превратилась Грузия за последние годы. Если народ не помнит свои жертвы ,то они скорее всего повторятся снова.
0
На самой справе/адказаць/
23.08.2023
Абрыдлі вось што здарылася
24.09.2023
Два сапога пара и оба все время врут и искажают события.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031