Знайсці
17.06.2023 / 17:424РусŁacБел

Padam Padam! Кайлі Міноўг вярнулася з новым хітом, які б'е рэкорды

Кайлі Міноўг выпусціла свой самы вялікі сольны хіт за больш чым дзесяць гадоў — танцавальны гімн Padam Padam, які ўжо спявае ўся Еўропа. Гэта першая песня зоркі, якая ўварвалася ў топ-10 Вялікабрытаніі пасля хіта All the Lovers, які дасягнуў трэцяга месца ў чарце 2010 года, піша Бі-бі-сі.

Фота: Luca Bruno / AP Photo

Такім чынам, Кайлі стала адной з чатырох жанчын, якія трапілі ў топ-10 Вялікабрытаніі за пяць асобных дзесяцігоддзяў — разам з Шэр, Лулу і Даянай Рос.

Спявачка сказала, што поспех песні, якая стала віруснай у тыктоку, здзівіў у тым ліку і яе. «Мне і маёй камандзе яна вельмі падабаецца, але такога яе поспеху я не магу зразумець», — сказала спявачка ў праграме Breakfast Show на Radio 2 ВВС.

Песня «Падам Падам» таксама стала хітом у Ірландыі, Нідэрландах, Аргенціне, Чылі, Германіі, Сальвадоры, Новай Зеландыі і, вядома, на радзіме Кайлі — у Аўстраліі.

Назва, якая імітуе гук сэрцабіцця, была натхнёная аднайменнай песняй Эдыт Піяф. «Гэта гукаперайманне, — патлумачыла Кайлі. — Д-дум, д-дум, як сэрцабіцце».

Але фанаты пачалі выкарыстоўваць гэтае слова для абазначэння самых розных рэчаў — ад прывітання і развітання да выказвання ўхвалення. «Што думаеш пра яе строі?» — «Падам». — «Якую каву вы любіце?» — «Падам». — «На вуліцы горача?» — «Падам, падам». 

Чытайце таксама:

Фінскаму ўдзельніку «Еўрабачання» далі на год бясплатна карыстацца кватэрай

Пол Мак-Картні запісаў «апошнюю песню Бітлз». Прычым зрабіў гэта з дапамогай штучнага інтэлекту

Культавы хіт гурта Queen «Багемская рапсодыя» першапачаткова называўся інакш. Пра гэта сведчаць чарнавікі Фрэдзі Мэрк'юры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
17.06.2023
а божухна

як там Певзнер?  яшчэ жыва?
17.06.2023
Жоўценька, акрамя канала спявачкі ё іншыя музычныя пляцоўкі і сэрвісы - аймьюзік, споціфай і інш
1
Жар /адказаць/
17.06.2023
K.flay і нашыя Тор Банд , Суседзі СпецыяльУкраінскі гурт.Соседи Спертят мяне замінусаваі на выходныя для мяне самаё тое ,хто любіць альтэрнатыў ,раю Дай Дарогу тож маё калі Суседзі не стукачы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031