Знайсці
09.06.2023 / 13:171РусŁacБел

Берасцеец абразіў двух амапаўцаў і атрымаў тры месяцы арышту

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 16 мая асудзілі Генадзя Дарожкіна паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Яўген Брэган прызначыў Генадзю тры месяцы арышту, піша «Вясна».

Генадзя абвінавацілі ў тым, што ён у студзені 2022 года ў тэлеграм-канале пакінуў абразлівы каментар у адрас намесніка камандзіра аператыўнай роты па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні атрада міліцыі асобага прызначэння УУС Брэсцкага аблвыканкама Р. Таксама Генадзь у лютым таго ж года пакінуў абразлівы каментар пад фотаздымкам у тэлеграм-канале ў адрас супрацоўніцы аператыўнай роты атрада міліцыі асобага прызначэння УУС Гродзенскага аблвыканкама Б.

Мужчына цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Таксама суд прызначыў спагнаць з Генадзя ў якасці маральнай шкоды 2000 рублёў на карысць міліцыянткі Б., 200 рублёў з улікам раней сплочаных сродкаў на карысць міліцыянта Р. У мужчыны канфіскавалі мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства.

Чытайце таксама:

У Наваполацку затрымалі двух музыкаў

«Піша, але на волю нічога перадаць не можа». У зняволенага Уладзіміра Мацкевіча ў турме з'явіліся праблемы са здароўем

«Жонцы псіхалагічна з дзецьмі складана». Андрэй Дзмітрыеў чакае разгляду апеляцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8
0
Эээр Беее/адказаць/
09.06.2023
А абражаные Эр и Бе эта хто?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера