Знайсці
07.06.2023 / 06:36РусŁacБел

«Гэта быў дзень шчасця»: Зяленскі расказаў пра прапанову партнёраў па F-16

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што Кіеў атрымае ад міжнародных партнёраў «магутную колькасць» сучасных знішчальнікаў F-16.

Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі 6 чэрвеня. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

«На сёння апошняя наша важная сустрэча [была] ў Малдове, дзе я меў закрытую сустрэчу з краінамі, якія дакладна пацвердзілі, што дадуць нам F-16. Дзеля гэтага нам патрэбнае сумеснае ўзгадненне разам з ЗША», — сказаў Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі 6 чэрвеня.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што не можа агучваць падрабязнасці, у прыватнасці адносна колькасці знішчальнікаў, але запэўніў, што атрымаў ад некаторых еўрапейскіх партнёраў разуменне, што колькасць будзе магутная.

«У мяне быў проста дзень шчасця. Бо часам, вы ведаеце, штосьці трэба па адным, па два [самалёты] неяк дамаўляцца, а тут была сур'ёзная, магутная прапанова. Важна, каб гэтая кааліцыя на паперы была дамоўленасцю на Рамштайне або на іншай платформе, дай бог, каб мы гэта даціснулі, і тады пачнецца падрыхтоўка ўсёй інфраструктуры, і гэта не хутка».

У той жа час Зяленскі дадаў, што ў паветраных сіл УСУ ёсць разуменне адносна інфраструктуры для F-16, а камандуючы паветраных сіл Мікалай Аляшчук «ведае, дзе і што рабіць».

Чытайце таксама:

Украіна не будзе выкарыстоўваць знішчальнікі F-16 летам — Рэзнікаў

На пастаўку знішчальнікаў F-16 ва Украіну сыдзе ў найлепшым выпадку некалькі месяцаў

ЗША ў апошнія тыдні далі зразумець еўрапейскім саюзнікам, што дазволяць перадаць Украіне знішчальнікі F-16 — CNN

Самалёты F-16 Украіне: што гэта памяняе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031