Палітзняволеная Вольга Кукушкіна выйшла на волю
Вольгу абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і прадстаўнікоў улады (арт. 369).
У тэлефоне Вольгі знайшлі выяву Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў у нацысцкай форме, што стала падставай для крымінальнай справы. Паводле версіі следства, гэтую выяву Вольга размясціла ў закрытым чаце, як пішуць праваабаронцы.
Суддзя Андрэй Літвін 28 студзеня 2022 года прызнаў жанчыну вінаватай і асудзіў да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Вольгу ўзялі пад варту ў зале суда.
Палітзняволеная адбывала пакаранне ў ПК №4 і сёння выйшла на волю.
У зняволенні Кукушкіна адбыла 1 год, 4 месяцы і 9 дзён.
5
0
0
0
0
1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Гэта было канкрэтнае шкодніцтва». Як бухгалтар ледзь не абанкруціў беларускае кафэ ў Вільні
 5
Польшча вельмі хутка будуе новую дарогу да закрытага пункту пропуску на мяжы з Беларуссю
 7
Частцы Беларусі пагражае замаразак да мінус 10
 2
Без лімузінаў і дыджэяў, але з Годам якасці. Пасля заўвагі Лукашэнкі ў Мінску забаранілі «залішнюю раскошу» на выпускных
«Шміт у адпачынку да 10 мая». Ваяводскі суд Варшавы пракаментаваў уцёкі суддзі ў Беларусь
 3
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера