Знайсці
06.06.2023 / 11:274РусŁacБел

«Беллегпрам» прадае сваю прадукцыю ў Еўропу праз Турцыю. І шкадуе, што страціў украінскі рынак

Прадпрыемствы «Беллегпрама» летась пазбавіліся высокамаржынальных рынкаў. Разам з тым кампенсаваць страты ўдалося за кошт расійскага рынку. Найбольш сур'ёзнымі былі наступствы для трох прадпрыемстваў, піша «Рэформ».

Таццяна Лугіна. Скрын прэс-канферэнцыі

«Рынак Украіны, Еўрасаюза і нават той жа Амерыкі з Канадай былі для некаторых нашых прадпрыемстваў высокамаржынальнымі рынкамі», — сказала старшыня канцэрна Таццяна Лугіна на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

Яна дадала, што ўкраінскі рынак быў самым высокамаржынальным з 52 краін, куды вяліся пастаўкі «Беллегпрама».

Найбольшыя складанасці ў пераарыентацыі паставак адчувалі «Аршанскі льнокамбінат», «Віцебскія дываны» і «Добрушскі фарфоравы завод». У іх экспарце пераважаў еўрапейскі кірунак.

Старшыня канцэрна адзначыла, што некаторыя прадпрыемствы ўсё яшчэ працягваюць пастаўкі прадукцыі ў Еўропу. Ёсць каналы паставак праз Турцыю.

«Многія працэсы па рэалізацыі прадукцыі пайшлі проста праз нашых турэцкіх калег», — сказала Лугіна.

У частцы імпарту складанасці ўзніклі з хімікатамі, фарбавальнікамі, апрацоўчымі рэчывамі. Большую частку прыйшлося замяніць.

«Нядрэнна сябе зарэкамендавала турэцкая хімічная прамысловасць у тэкстыльных вытворчасцях. Стрэліла індыйская прамысловасць», — сказала Лугіна.

Паводле яе слоў, канцэрн шукае ў Індыі не толькі хімічныя рэчывы, але і абсталяванне. Таксама спадзяюцца на расійскія кампаніі. Частку валокнаў сталі закупляць у Расіі.

У 2023 годзе канцэрн плануе забяспечыць экспарт у 2 млрд даляраў.

Па словах кіраўніцы «Беллегпрама», сёлета аб'ём вытворчасці вырас на 10% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, экспарт павялічыўся на 27%. Рэнтабельнасць продажаў у цэлым па канцэрне склала 12%.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
1
Ёсік/адказаць/
06.06.2023
Маніць. Тое, што адправілі на склады, гэта шчэ не продаж.
2
Кацап/адказаць/
07.06.2023
Странно, а что случилось?
07.06.2023
Кацап, / vjaliki sakret....sto zdarylasja....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930