Знайсці
04.06.2023 / 07:463РусŁacБел

У праваслаўных сёння Сёмуха

Праваслаўныя вернікі ў нядзелю, 4 чэрвеня, адзначаюць вялікае свята — Тройцу. Дзень Святой Тройцы святкуецца ў пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня. Іншая назва свята — Сёмуха.

Фота ілюстрацыйнае

Свята Святой Тройцы пачалі адзначаць у канцы IV стагоддзя пасля таго, як у 381 годзе на Сусветным саборы ў Канстанцінопалі быў афіцыйна прыняты догмат аб Тройцы — Богу ў трох абліччах.

На Тройцу ў праваслаўных храмах белыя ўборы духавенства, у якіх служылі са свята Узнясення Гасподняга, мяняюць на зялёныя. Зялёны колер у праваслаўі — сімвал Святога Духа.

Паводле падання, напоўніўшыся Святым Духам, Пётр і іншыя апосталы пачалі славіць Бога на розных мовах, якіх раней не ведалі. Гэта так уразіла людзей, якія знаходзіліся вакол, што многія паверылі ў Ісуса Хрыста і ў той жа дзень сотні людзей прынялі Святое Хрышчэнне. З таго моманту колькасць хрысціян павялічвалася з кожным днём.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
4
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
04.06.2023
а зачем березки потехи ради ломать? сами хоть одну березку посадили?
1
Пан Лясьнік/адказаць/
05.06.2023
дочка Максима Дизайнера, Колькі сёлета бяроз пасадзіла дачка Максіма Дызайнера? Колькі бяроз яна пасадзіла за сваё жыцьцё?
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
05.06.2023
але я іх і не ламаю . бывае падбіраю галінкі , але якія ляжаць на зямлі . то бок, якія нехта зламаў

да царкоўнікаў жа ў мяне прэтэнзіі з той нагоды, што яны заклікаюць адарвацца ад зямлі і ўзнесціся на нябёсы. зямное для іх тыпу - хву - гадкае грэшнае. дык а навошта вы тады кранаеце зямное?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930