Знайсці
02.06.2023 / 16:538РусŁacБел

Лукашэнка не паедзе на інаўгурацыю Эрдагана

Стала вядома, хто прадставіць Беларусь на інаўгурацыі прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. 

Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган у Анкары ў красавіку 2019 года. Фота: trpresidency / Twitter

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка прадставіць Беларусь на інаўгурацыі прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана 3 чэрвеня. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, піша БЕЛТА.

Паводле яго слоў, 1 чэрвеня беларускі бок атрымаў запрашэнне прыняць удзел у цырымоніі інаўгурацыі пераабранага прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

«Улічваючы высокі ўзровень палітычных і гандлёва-эканамічных адносін з Турцыяй, а таксама актыўнае міжпарламенцкае ўзаемадзеянне бакоў, у гэтым урачыстым мерапрыемстве прыме ўдзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка», — расказаў Анатоль Глаз.

Чаму, «улічваючы высокі ўзровень палітычных і гандлёва-эканамічных адносін з Турцыяй», на інаўгурацыю не паедзе Лукашэнка, не паведамляецца. 

Чытайце таксама:

Кіраўнік выбаркама Турцыі афіцыйна абвясціў перамогу Эрдагана ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў

Орбан расказаў, што маліўся за перамогу Эрдагана. «Інакш была б трагедыя»

Лукашэнка і Пуцін павіншавалі Эрдагана з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта Турцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
ПЯТРО/адказаць
02.06.2023
No, а мне кажется - здоровье не позволяет. В Турции могут и не откачать.
0
Алек. Ру/адказаць
02.06.2023
ПЯТРО, борт больш такую тушу не вытрымае
0
Папа пуцін не дазволіў/адказаць
03.06.2023
А хочацца))) і вось чаго такая пасеўда ўлада вартая? Сядзець у сваёй клетцы і нікуды без дазвола папы пуціна?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930