У Беларусі ўпершыню замянілі апору ЛЭП, не выключаючы святла
На працягу дзвюх гадзін у Мінскім раёне энергетыкі мянялі апору лініі электраперадач, і ўвесь гэты час святло ў вёсцы Зарэчча не адключалі. Як паведамляе прэс-служба Мінэнерга, замену апоры на ЛЭП 10кВ пад напружаннем праводзілі ў Беларусі ўпершыню.
«Выкананне такіх тэхналагічных аперацый накіравана на мінімізацыю адключэнняў пры планавых і аварыйна-аднаўленчых работах для якаснага і надзейнага электразабеспячэння спажыўцоў», — гаворыцца ў паведамленні Мінэнерга.
Замену апоры зрабілі работнікі філіяла «Мінскія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга» і расійскае АТ «Сеткавая кампанія».
Чытайце таксама:
Глускія энергетыкі перасялілі бусла, з-за якога ў вёсцы прападала электрычнасць
Сёння ў Мінску некалькі хвілін бачылі гіганцкі фантан памерам са шматпавярховік. Што гэта было?
Ізраільская кампанія адкрыла першае ў свеце прадпрыемства па захоўванні цеплавой энергіі





