Знайсці
31.05.2023 / 16:416РусŁacБел

У Расіі пакаралі дзвюх беларусак, з-за якіх давялося пасадзіць самалёт

Рэйс Сургут — Масква давялося экстранна пасадзіць у Пярмі 22 мая. Вымушаны прыпынак самалёт зрабіў праз кепскае самаадчуванне адной пасажыркі, якая ўжывала наркатычныя сродкі, паведаміў «Спутнік».

Фота ілюстрацыйнае

З рэйса авіякампаніі UTair тады знялі дзвюх беларусак 1993 і 2000 гадоў нараджэння. Адна з дзяўчат знаходзілася ў цяжкім стане, яе шпіталізавалі ў гарадскую наркалогію.

Пазней стала вядома, што 23-гадовая пасажырка страціла прытомнасць падчас палёту. Прычынай гэтаму стаў прыём моцнадзейнага сінтэтычнага рэчыва, абарот якога ў Расіі забаронены. Сляды аналагічнага наркотыку выявілі таксама ў крыві яе 30-гадовай сяброўкі.

У ручной паклажы адной з фігурантак знайшлі два флаконы з празрыстай вадкасцю. Як высветлілася, гаворка ідзе пра 1,4-бутандыёл 15-працэнтнай канцэнтрацыі.

У выніку дзяўчат прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за ўжыванне наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў без прызначэння лекара.

Малодшай з сябровак прысудзілі пяць сутак арышту, а старэйшай — штраф памерам 4000 расійскіх рублёў (каля 146 беларускіх). Такі вердыкт агучыў Пермскі раённы суд.

Чытайце таксама:

У Новай Зеландыі пасажыраў будуць узважваць перад пасадкай на самалёт

У Паўднёвай Карэі пасажыр адчыніў дзверы самалёта проста ў паветры

На расійска-беларускай мяжы перахапілі буйную партыю какаіну. З Расіі ехалі дзве фуры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
31.05.2023
Анюта, / ty pamyljesja....ja *v slube* z polkai....
2
Анюта/адказаць
31.05.2023
mikola, неважно с кем. Кто у вас там муж это сами разбирайтесь.
31.05.2023
Анюта, / Z galavoi u vas-zusim Kepska ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера