Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі па поўначы. Але гэта не адна бяда
Пра надвор'е ў апошні дзень вясны расказаў Белгідрамет.
У сераду будзе без ападкаў. Вецер паўночны, паўночна-заходні 3-8 м/с. Уначы +2..+8°С, месцамі +9..+13°С.
У асобных раёнах Віцебскай вобласці прагназуюцца замаразкі ад 0°С да -2°С.
Удзень +18°С..+24°С.
У Мінску ўначы +6..+8°С. Удзень +20..+22°С.
Сіноптыкі таксама папярэдзілі, што ў сераду-чацвер на большай частцы тэрыторыі Гомельскай вобласці і месцамі па Мінскай вобласці чакаецца надзвычайная пажарная небяспека (5-ы, самы апошні, клас небяспекі). Абвешчаны чырвоны ўзровень.
Чырвоным абазначана, дзе цалкам забаронена наведваць лясы, жоўтым, дзе ўвялі абмежаванні. Інтэрактыўная карта Мінлясгаса
2
3
1
5
2
4
Каментары
00
Жвір/адказаць/30.05.2023
Во-во.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Пятроўскі і Дзермант пачырванелі
 5
Марына Васілеўская расказала, чым плануе займацца далей
 1
Адзіную славутасць Клімавічаў фактычна знеслі ФОТА
 4
«Мне далі грошы і сказалі: купі дом». Якую нерухомасць мае праўладны святар Лемяшонак?
 16
Улад Бумага запускае ў Расіі сетку ўласных крамаў
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера