Нямеччына магла б дадаць у кааліцыю знішчальнік Eurofighter — Рэзнікаў
«Калі б Вялікабрытанія і Нямеччына аб'ядналі свае магчымасці па пастаўках знішчальнікаў Eurofighter, гэта было б важным крокам», — заявіў міністр абароны Украіны.
Eurofighter Typhoon. Фота з Вікіпедыі
Аляксей Рэзнікаў нагадаў, што ўжо ёсць міжнародная «танкавая кааліцыя», у якой асноўная мадэль — гэта нямецкі Leopard 2, а таксама амерыканскія Abrams і брытанскія Challenger.
Міністр лічыць, што гэтак жа можна сфармаваць і «кааліцыю знішчальнікаў» з базавай мадэллю амерыканскага F-16, а таксама з Eurofighter і шведскімі Gripen.
Па словах міністра, усяго Украіне трэба каля 120 знішчальнікаў, найбольшую частку з якіх павінны складаць F-16, якіх у свеце налічваецца больш за пяць тысяч. Ён падкрэсліў, што Eurofighter і Gripen таксама дапамаглі б украінцам.
Рэзнікаў падкрэсліў, што, перш за ўсё, Украіна вітала б удзел Нямеччыны ў навучанні ўкраінскіх пілотаў на Eurofighter.
Чытайце таксама:
Дальнабойныя ракеты Storm Shadow пацэлілі ў 100% аб'ектаў, вызначаных Генштабам — Мінабароны Украіны
«Я ў захапленні! Кажу, як аўтагоншчык». Міністр абароны Украіны пратэсціраваў усюдыход «Багун»
Кіраўнік брытанскага Мінабароны таемна наведаў Кіеў і перадаў пасланне Пуціну





