Знайсці
25.05.2023 / 15:0911РусŁacБел

Грузінская авіякампанія хоча запусціць транзітныя рэйсы для расіян у Еўропу

Georgian Airways запусціць для расіян транзітныя рэйсы праз Тбілісі ў Еўропу, распавёў RTVI заснавальнік авіякампаніі Тамаз Гаяшвілі. У планах пяць еўрапейскіх гарадоў: Мілан, Парыж, Вена, Ларнака, Салонікі.

Фота: Shakh Aivazov / AP

«Пачнём з 15 чэрвеня. Паглядзім, як пойдзе гэтая справа. Але думаем, што будзе дастатковы попыт на гэтых маршрутах. Праз Тбілісі будзе зручней і хутчэй, чым на іншых кірунках», — сказаў Тамаз Гаяшвілі.

Заснавальнік авіякампаніі дадаў, што, згодна з прагнозамі Georgian Airways, пасажырскі паток паміж Расіяй і Грузіяй паступова адновіцца.

«Натуральна, будзем захоўваць паветраныя зносіны з Расіяй. Нічога з гэтым не будзе. Урад Грузіі вельмі цёпла гэтае рашэнне сустрэў. Дай бог, каб яны ніколі больш не перарываліся», — дадаў ён.

Забарона на палёты расійскіх авіякампаній у Грузію дзейнічала з 2019 года. Яе знялі 15 мая 2023 года. У той жа дзень у Расіі адмянілі візавы рэжым для грамадзян Грузіі.

Гэтыя падзеі выклікалі пратэсты апазіцыі ў Тбілісі, а прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі абвясціла байкот Georgian Airways праз аднаўленне палётаў у Маскву.

Гаяшвілі пацвердзіў RTVI, што авіякампанія з свайго боку адмаўляецца абслугоўваць Зурабішвілі. «Больш не будзе з намі лётаць. Кампанія прыняла такое рашэнне, так і будзе далей», — сказаў ён.

Заснавальнік Georgian Airways прызнаў, што попыт пакуль расце не вельмі. «Думаю, будзе патрэбны час, рэклама, каб людзі ведалі, што такое існуе, і тады, я думаю, што пойдуць пасажыры», — растлумачыў Гаіяшвілі. Ён дадаў, што паток будзе паступова нарастаць, таму што «цяпер разумеюць, што аднавіліся прамыя рэйсы, і ўсе паволі пераходзяць на прамыя рэйсы».

Чытайце таксама:

Грузінскі авіяперавозчык абвясціў прэзідэнта Грузіі персонай нон грата

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8
2
Студент/адказаць/
25.05.2023
Ната, если только цены предложат ниже Турции, Эмиратов или Катара. На сегодняшний день самая дешевая связь через Узбекистан, хоть и дольше по времени если из Беларуси или европейской части России. Я лично летаю через Турцию или Эмираты, когда надо. Заодно и остановка на пару дней в этих странах, а там есть что посмотреть.
0
Гиорги/адказаць/
25.05.2023
Эннот, тамбовский волк тебе брат
0
Дно еще не пробито/адказаць/
26.05.2023
Грузинам есть куда пробивать дно, вон беларусские поезда курсируют на оккупированые территории, глядишь и Грузия запустит паром в Алупку
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031