Знайсці
21.05.2023 / 10:024РусŁacБел

Міністр замежных спраў Эстоніі напісаў адкрыты ліст Віктару Бабарыку

У дзень, абвешчаны праваабаронцамі Днём салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, Міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Тсахкна апублікаваў адкрыты ліст да Віктара Бабарыкі. 

«Выстаўляючы сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта, вы ўсведамлялі рызыкі, але ўсё роўна пайшлі на іх. Вы хацелі для сваёй краіны палітычнага плюралізму, які з'яўляецца перадумовай для дэмакратыі, правоў чалавека і асноўных свабод. Вы былі і застаяцеся натхняльнікам для беларусаў, якія жадаюць свабодных выбараў, але замест гэтага атрымліваюць крывавыя рэпрэсіі.

Хачу вас запэўніць — свет не забыўся пра палітвязняў Беларусі. Мы глыбока занепакоеныя вашым здароўем і дабрабытам, жадаем усім вам, хто цярпіць жорсткія катаванні ў руках баязлівага рэжыму, сілы і душэўнага спакою.

Перакананы, што неўзабаве дэмакратыя пераможа і героі пойдуць на волю будаваць Беларусь у еўрапейскай сям’і. Мы з вамі!» — напісаў ён. 

Месяц таму стала вядома, што Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны ў бальніцу ў ноч з 24 на 25 красавіка. Далейшае месцазнаходжанне палітвязня невядомае. Ні родныя, ні адвакат не бачылі яго

Чытайце таксама:

2 291 чалавека праваабаронцы прызналі палітычным зняволеным. «Вясна» прыводзіць лічбы трох гадоў палітычных рэпрэсій

Як у КДБ вісяць партрэты не Лукашэнкі, а Пуціна, як трапіў у «камеру смяротнікаў» і як стаў сведкам спробы ўцёкаў палітычнага — моцны аповед былога палітвязня

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
2
5
Брат /адказаць/
21.05.2023
Пусть он у себя на родине разберётся.
3
Выбары 20 былі аргагізаваныя ў маскве/адказаць/
21.05.2023
Павага Ціханоўскім, Бабарыка, Севярынцу, Статкевічу, беларускім ваярам і ўсім вязням!, каб не яны ўсе то ў Беларусі быў бы шанец вызваліцца але цяпер няма і ўжо ня будзе
0
Иди за русским кораблем/адказаць/
22.05.2023
Брат , тамбовский волк тебе брат
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031