Знайсці
13.05.2023 / 13:522РусŁacБел

У Асіповічах і Быхаве схапілі рабочых. Аднаго з іх запісалі на відэа пад чырвона-зялёным сцягам

Аднаго абвінавачваюць у тым, што здымаў расійскую вайсковую тэхніку, другога — што крытыкаваў мясцовую ўладу.

Руслан Рабкавец (злева) і Пётр Віннікаў (справа). Кадры з відэа канала «Беларусь 4»

Пра затрыманне мужчын паведамілі магілёўскія тэлевізійнікі. У іх перадачы зняволеныя прамаўляюць завучаны тэкст, а «непатрэбнае» выразанае. Калі мужчын затрымалі, няясна.

Жыхара Асіповічаў Руслана Рабкаўца вінавацяць у здымцы эшалона з расійскай вайсковай тэхнікай. Фота ён выклаў у сацыяльные сеткі.

Акрамя таго, яго вінавацяць у распаўсюджванне «экстрэмісцкай» інфармацыі. За крамолу аператыўнікі палічылі апублікаваныя на старонцы Руслана фота з бела-чырвона-белым сцягам і кадрамі з затрыманнямі людзей на пратэстах. Супраць яго, як паведамляецца, распачатая крымінальная справа.

Руслану Рабкаўцу 33 гады. Ён працаваў на адным з сельгаспрадпрыемстваў раёну.

Жыхара Быхава Пятра Віннікава вінавацяць у тым, што ён звярнуўся ў адзін з тэлеграм-каналаў з просьбай размясціць відэа, якое «зневажае дзеянні мясцовых уладаў».

Таксама мужчыну вінавацяць у тым, што скідваў розным каналам інфармацыю пра падзеі ў раёне. Дзеянні Пятра названыя «дапамогай ворагу».

Пятру Віннікаву 41 год. Ён працаваў інжынерам на прадпрыемстве «Бабулін гарлачык». На міліцэйскім відэа ён апрануты ў завадскую ўніформу, а побач з ім выстаўлены чырвона-зялёны сцяг.

За перыяд масавых рэпрэсій у праўладных тэлеграм-каналах выстаўлена мноства відэа з затрыманымі. У сеціва трапілі і відэа са слядамі катаванняў.

Прапагандысты і сілавікі здымаюць разгубленых пасля вобшукаў людзей. З нагаворанага на камеру выразаюць патрэбныя выказванні. Людзей прымушаюць абгаворваць сябе, часам ставячы перад неабходнасцю змагацца за бяспеку сваю і родных.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Што за кабінеты, дзе прапагандысты запісваюць інтэрв'ю з затрыманымі?

Азаронак стаў вядучым на салаўёўскім канале

Хто і навошта прыдумаў «пакаяльныя» відэа? Адказвае прадстаўнік ByPol Аляксандр Азараў

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
30
1
Быхаў/адказаць/
13.05.2023
Затрыманне рабілі абласныя карнікі
0
Талибы лукашенко/адказаць/
13.05.2023
В лучших традициях лукашенковского талибана......
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031