Знайсці
12.05.2023 / 14:122РусŁacБел

Літоўска-беларускую мяжу цяпер патрулюе мядзведзь

12 мая супрацоўнікі Службы аховы дзяржмяжы Літвы (САДЛ) падзяліліся відэа і пажартавалі, што знята патруляванне памочніка, піша Delfi.

Скрыншот відэа

Служба паведаміла, што буры мядзведзь з'явіўся ў Шальчынінскім раёне і некалькі кіламетраў ішоў уздоўж мяжы.

«Нядаўна быў прыняты закон аб заснаванні інстытута памочнікаў САДЛ. Мы рыхтуемся да кастынгу і набору такіх памочнікаў. Аднак першы такі памочнік ужо патруляваў у Шальчынінскім раёне, у Дзевянішскай пятлі, пры гэтым памежнікаў аб сваёй дзейнасці загадзя не інфармаваў. Уздоўж фізічнага бар'ера на мяжы з Беларуссю ён прайшоў амаль 3 км і праверыў сітуацыю каля вёсак Курмеленай і Янкунай. Парушэнняў на гэтым участку памочнік не знайшоў, нікога не затрымаў», — пажартавалі супрацоўнікі Службы аховы дзяржмяжы Літвы.

Мяркуецца, што ў Літве бурыя мядзведзі не жывуць, часам прыходзяць з Латвіі і з Беларусі. Праўда, апошнім часам ёсць інфармацыя пра тое, быццам адзін мядзведзь зімаваў у Літве. Калі вы сустрэлі бурага мядзведзя — не панікуйце і спакойна сыходзьце, папярэджваюць спецыялісты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
3
1
Мар'ян Вацлававіч/адказаць/
12.05.2023
Гэты матэрыял паказвае тое, што і так было зразумела, - агароджа на мяжы моцна абмяжоўвае магчымасці перамяшчэння жывёлаў. Вядома, у гэтым вінаваты той, хто арганізаваў нелегальны трафік людзей у еўразвяз, але жывёлам ад таго ўсё адно не лягчэй. 
0
даведка/адказаць/
12.05.2023
Сгонял в ближайший польский магазин из белорусской Беловежской пущи, и теперь не знает, как вернуться.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031