Знайсці
10.05.2023 / 15:544РусŁacБел

Расія дэнансуе Дамову аб звычайных узброеных сілах у Еўропе

Расія дэнансуе Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ), паведаміла агенцтва «РІА-Навіны» са спасылкай на адпаведнае распараджэнне.

Фота ілюстрацыйнае

Дамова аб звычайных узбраеннях у Еўропе была падпісаная ў Парыжы ў 1990 годзе прадстаўнікамі 16 дзяржаў, тагачасных членаў НАТА, і шасці ўдзельнікаў Арганізацыі Варшаўскай дамовы, а ў 1999 годзе на саміце АБСЕ ў Стамбуле быў падпісаны абноўлены варыянт пагаднення.

Бестэрміновая дамова мела на мэце стварэнне сістэмы для абмежавання колькасці звычайных узбраенняў: танкаў, баявых браніраваных машын, артылерыйскіх гармат, баявых самалётаў і ўдарных верталётаў.

Адаптаваную дамову ратыфікавала толькі чатыры краіны: Расія, Беларусь, Казахстан і Украіна, — хоць дакумент падпісалі прадстаўнікі трыццаці дзяржаў.

У 2007 годзе Расія абвясціла аб мараторыі на выкананне ўмоў пагаднення «да таго часу, пакуль краіны НАТА не ратыфікуюць пагадненне аб адаптацыі і не пачнуць добрасумленна выконваць гэты дакумент».

У 2015 годзе Расія таксама прыпыніла свой удзел у пасяджэннях сумеснай кансультатыўнай групы па ДЗУСЕ, завяршыўшы такім чынам працэс прыпынення свайго сяброўства ў дамове, але чыста юрыдычна працягвала заставацца ў ёй. З таго часу інтарэсы Расіі ў гэтай групе прадстаўляла Беларусь.

Глядзіце таксама:

Расія сёння ўдарыла па цэнтры Херсона

«Галіяф захістаўся». Залужны не прыехаў на пасяджэнне Вайсковага камітэта NATO з-за сітуацыі на фронце

Расійскія гастралёры інсцэніруюць антыўкраінскія мітынгі ў Еўропе — Le Monde

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
0
Ёсік/адказаць/
10.05.2023
mikola, з віламі, рыдлёўкамі ды граблямі. Трэба ж пасьля такога парада паказаць, што ўсе вайсковыя друкаркі 3D пачынаюць працаваць - будуць друкаваць зброю, танкі, салдат тысячамі будуць рабіць. Адна надзея на ЯЗ, але гэта ў галовах. Не думаю, што за пультам сядзяць адбітыя "баярышнікі", добра яны ўсьведамляюць наступствы апасьля пуцінскай каманды ПЛІ.
9
Эннот/адказаць/
10.05.2023
Как говорил Александр Григорьевич,экономика переходит на военные рельсы .От Бреста на запад колею надо менять ,ибо ширина не та!
10.05.2023
Эннот, /a czamu kaleja dlja cjagnikou insha?  Budavali Persu darogu u Raseiskai Imperyi..U Cara(Piotar 1) zapytali -Jaku *kaleiu*rabic -Jak na Zahadze? Ci shyrsu ? Car adkazau-Nahren shyrei!.......Paluhalisa Cara...Zrabili na 25 sm shyrei........
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера