Знайсці
09.05.2023 / 16:2210РусŁacБел

МЗС Украіны асудзіла ўдзел замежных лідараў у Парадзе ў Маскве. Усіх, акрамя Лукашэнкі

Знешнепалітычнае ведамства Украіны выступіла з асуджэннем удзелу кіраўнікоў Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана ва ўрачыстых мерапрыемствах 9 мая ў Маскве. У заяве нічога не сказана пра Аляксандра Лукашэнку, які таксама быў разам з імі.

Прэзідэнты Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, Расіі Уладзімір Пуцін і Кыргызстана Садыр Жапараў. 

У заяве нагадалі пра тое, што ў ноч на 9 мая Расія выпусціла 25 ракет па Украіне і 15 — па Кіеве.

«Разглядаем удзел лідараў названых замежных дзяржаў у публічным мерапрыемстве нараўне з ваенным злачынцам, які выхваляецца развязваннем вайны ў Еўропе ў маштабах, якія не ведалі з часоў Другой сусветнай вайны, як амаральны і недружалюбны крок у дачыненні да Украіны, праяву пагарды да ўкраінскага народа, які змагаецца за сваё выжыванне і свабоду», — гаворыцца ў заяве.

Таксама МЗС Украіны заявіла, што народы Цэнтральнай Азіі і Каўказа не заслугоўваюць лёсу быць выкарыстанымі Крамлём для ўдзелу ў фальшывым дзействе, якое не мае нічога агульнага з подзвігам пераможцаў над нацызмам.

Адзначым, што ў заяве нічога не гаворыцца пра ўдзел Аляксандра Лукашэнкі ў парадзе на Краснай плошчы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
9
Ха-ха
9
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
11
18
Valadzimir/адказаць/
09.05.2023
МЗС Украіны? Што эта?
0
Тата твой/адказаць/
10.05.2023
Ну, смаркач, "МЗС" — гэта Міністэрства замежных спраў. А Ўкраіна — гэта незалежная краіна ў Эўропе. А па-беларуску кажуць "Што гэта?" а не "Што эта?" «Эта» — не беларускае слова.
0
гердзень /адказаць/
10.05.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031